НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА ПРАЗ “КАЛЯНДАРНЫ СОНЦАКРУГ”

Сапраўды з мноствам элементаў народнай культуры розных рэгіёнаў Беларусі можна пазнаёміцца праз анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг” на старонках сацыяльнай сеткі “Instagram”. Арганізатарам гэтага фестывалю з’яўляецца ДУК змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”.
Фестываль уключае творчыя каляндарныя акцыі: калядныя абрады – лонгмоб #шчодры вечар; веснавыя абрады – лонгмоб #агу_ вясна_агу_красна; летнія абрады – лонгмоб #купаленька_маленька; восеньскія абрады – лонгмоб #зажынкі_дажынкі.
Для ўдзелу ў фестывалі калектывам народнай творчасці трэба выканаць фрагмент музычнай фальклорна-абрадавай дзеі адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі і мастацкіх традыцый свайго рэгіёна і запісаць відэа дзеяння.
У фестывалі могуць прымаць удзел і майстры народнай творчасці. Ім трэба падрыхтаваць відэапрэзентацыю з майстрам-класам і вырабам адпаведна пэўнай творчай каляндарнай акцыі.
У каляндарнай акцыі “Веснавыя абрады” актыўны ўдзел прынялі майстры і калектывы народнай творчасці ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”. Сярод іх - майстры сельскіх устаноў культуры Людміла Васількова (Горскі СДК) і Людміла Крапіўніцкая (Яновскій СДК). Прынялі ўдзел і калектывы народнай творчасці – калектыў Яноўскага СДК, ансамбль народнай песні “Спадчына” Пачапоўскага СДК і дзіцячае клубнае фарміраванне гэтай установы, народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі” Горскага СДК.
Удзельнікі атрымалі сертыфікаты і плануюць працягнуць удзел у наступных каляндарных акцыях фестываля.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”