Народны ансамбль народнай музыкі “Магілёўцы” ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” выступіў на літаратурным свяце
17 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з Магілёўскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” зладзілі літаратурнае свята. У рамках мерапрыемства прайшоў літаратурны марафон “Мая мова – мая спадчына” з удзелам магілёўскіх пісьменнікаў і выхаванцаў тэатральнай студыі “У кропку” ДУА “Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1”.
Перад пачаткам літаратурнага марафона з музычнай праграмай выступіў народны ансамбль народнай музыкі “Магілёўцы” ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”