Народны ансамбль танца “Юнацтва” і народны хор народнай песні імя В.Я.Балаханава пацвярдзілі свае званні
9 красавіка адбыўся прагляд мастацкіх праграм народнага ансамбля танца “Юнацтва” і народнага хора народнай песні імя В.Я.Балаханава дзяржаўнай установы культуры “Палац мастацтваў г.Бабруйска” на прадмет пацвярджэння звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”
Праграмма была прагледжана спецыяльнай камісіяй пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, у склад якой увайшлі: начальнік упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Ірына Карповіч; заслужаны дзеяч культуры, кіраўнік фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Неруш” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Валянціна Гладкая; дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” Алег Хмялькоў; дацэнт кафедры харэаграфіі БДУКіМ Алена Шылкіна.
Творчы экзамен праходзіў у форме справаздачнага канцэрту “Спрадвечнае каханне да спадчыны” і складаўся з двух частак. У першай удзельнікі народнага хора народнай песні імя В.Я.Балаханава выканалі свае праграмныя нумары, у тым ліку апрацоўкі беларускіх народных песень.
У другой частцы народны ансамбль танца “Юнацтва” разам з калектывам-спадарожнікам узорнай харэаграфічнай студыяй “Бобрёнок” паказалі такія танцы як: “Крутуха”, “Полька мазурковая”, “Казачая воля”, “Танец акушанских дзяўчат”, і кампазіцыі маладых харэографаў “Полька-фенька” (А.Давыдоўская), “Яблычак” (Е. Краўцоў).
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”