Народны ансамбль ветэранаў працы «Жалейка» Дрыбінскага раёна прыняў удзел у V Міжнародным фестывалі самадзейнай мастацкай творчасці ветэранаў і пенсіянераў «Песня збірае сяброў»
5 верасня ў ДУК «Аршанскі Цэнтр культуры «Перамога» г.Орша прайшоў V Міжнародны фестываль самадзейнай мастацкай творчасці ветэранаў і пенсіянераў «Песня збірае сяброў», на якім свой талент, уменне і высокае выканальніцкае майстэрства дэманстравалі гледачам 13 творчых калектываў з Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

У дадзеным фестывалі ўжо другі раз прыняў удзел народны ансамбль ветэранаў працы «Жалейка» раённага Цэнтра культуры. Творчы калектыў парадаваў прысутных выкананнем песень і ў адказ пачуў ад гледачоў працяглыя апладысменты і крыкі «брава». За ўдзел народны ансамбль ветэранаў працы «Жалейка» раённага Цэнтра культуры ўзнагароджаны Дыпломам ад арганізатараў – Аршанскага раённага Савета БГА ветэранаў. Хочацца пажадаць калектыву «Жалейка» творчых поспехаў, далейшага росту і новых перамог.

Н.А.Шуткова, культарганізатар РЦК ДУК «Дрыбінская цэнтралізаваная клубная сістэма»