Навукова-практычная канферэнцыя ў Гродзенскай вобласці: удзел спецыяліста культуры с Асіпоўшчыны

Загадчык сектара народнай творчасці і культурна-асветнай работы ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна” Саніна Анастасія Аляксандраўна нядаўна прыняла ўдзел у важнай навукова-практычнай канферэнцыі “Стравы з таркаванай бульбы: традыцыі прыгатавання і ўжывання на Беларусі – намінант сусветнай спадчыны ЮНЕСКА”, якая праходзіла 26-27 верасня ў Гродзенскай вобласці.
Падчас мерапрыемства Анастасія Аляксандраўна выступіла з дакладам на тэму “Стравы з таркаванай бульбы – традыцыйная кухня Падняпроуя”. Гэты даклад стаў важнай часткай абмеркаванняў у рамках канферэнцыі, якая цесна звязана з працэдурай намініравання элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у спіс ЮНЕСКА. Асноўнымі накірункамі работы мерапрыемства былі праблемы і перспектывы ў сферы захавання культурнай спадчыны, вызначэнне яе ўнікальнай каштоўнасці, а таксама комплексныя падыходы ў пытаннях аховы і папулярызацыі традыцыйных элементаў.
У рамках канферэнцыі ўдзельнічалі даследчыкі, краязнаўцы, этнографы, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, супрацоўнікі метадычных цэнтраў і спецыялісты, якія займаюцца захаваннем і папулярызацыяй нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Удзел у такім важным мерапрыемстве дазволіў пашырыць веды, абмеркаваць праблемы і вызначыць перспектывы развіцця.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”