Ініцыятыва «Краснапольскі Арбат» – патэнцыял пазітыўных перамен
Ініцыятыва «Краснапольскі Арбат» ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна», накіраваная на раскрыццё талентаў і рэсурсаў не толькі спецыялістаў культурнай сферы, але і асоб з ліку жыхароў раёна, накіраваная на арганізацыю культурнага дасуга шырокага круга насельніцтва ў даступнай для ўсіх форме, паспяхова рэалізоўвалася на працягу жніўня.
25 жніўня на «Арбаце» былі падведзены вынікі рэалізаванай ініцыятывы. Дырэктар ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна» Юрый Падалякін падкрэсліў, што на «Арбаце» была рэалізавана новая мадэль сацыяльнага партнёрства і праз розныя формы адбывалася папулярызацыя і актуалізацыя культурнай спадчыны: беларускай мовы, літаратуры, рамёстваў, музыкі, фальклору і інш.
Дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы уручыў сертыфікаты ўдзельнікам «Арбата». Іх атрымалі раённы Цэнтр культуры ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна», ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», ГА «БРСМ», народны клуб ветэранаў «Дабрыня», аддзяленне дзённага наведвання інвалідаў, персанальныя ўдзельнікі праекта і, канешне, аўтар праекта Марчанка Валянціна, якая ажыццяўляла метадычнае суправаджэнне ініцыятывы і актыўна ўдзельнічала ў ёй.
У адрас ініцыятараў «Краснапольскага Арбата» паступіла шмат добрых водгукаў ад наведвальнікаў вуліцы самарэалізацыі і яе ўдзельнікаў.
Па выніках ініцыятывы выпушчана ілюстраваная брашура, якую можна набыць у метадычным аддзеле раённага Цэнтра культуры, каб пазнаёміцца з ідэяй праекта, ходам і вынікамі яго рэалізацыі.
Валянціна Марчанка, метадыст раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна», аўтар ініцыятывы