НЕ АДРАКУСЯ СПАДЧЫНЫ СВАЁЙ
Гасцёўня «Не адракуся спадчыны сваёй», прымеркаваная да Міжнароднага Дня роднай мовы, адбылася на Краснапольшчыне.
Адзначаць Дзень роднай мовы стала на Краснапольшчыне ўжо традыцыяй. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца народны аматарскі літаратурны калектыў “Світанак” пад кіраўніцтвам Валянціны Марчанка.
Гасцёўня “Не адракуся спадчыны сваёй” зноў прадастаўляла яе наведвальнікам магчымасць знаёміцца з літаратурай, вусна-паэтычнай творчасцю, сучаснай песняй, чуць родную мову, размаўляць на ёй, успрымаць яе як нацыянальнае багацце і адчуваць уласнае дачыненне да яе захавання.
Удзельнікаў гасцёўні вітала загадчыца сектарам культуры Краснапольскага райвыканкама С. М. Петрачэнка. Яна падкрэсліла: “Родная мова – найгалоўнейшая наша спадчына. Праз захаванне сваёй мовы, звычаяў і традыцый свайго народа мы захоўваем сябе як нацыю ў міжнароднай культурнай і геапалітычнай прасторы. Праз мову мы сведчым пра багацце нашай нацыянальнай культуры”.
Сугучны гэтым словам і словы звароту да прысутных ад імя Муніцыпальнай бюджэтнай установы культуры “Краснагорская міжпасяленчая цэнтральная раённая бібліятэка” (дырэктар Г. М. Ставінава): “Многообразие языков особенно важно для достижения устойчивого развития человечества, ведь мирное сосуществование многокультурного общества невозможно без родных языков, которые передают и сохраняют традиционные знания и культуры на устойчивой основе. Родной язык – ключевой инструмент связи поколений. Он не только несёт в себе историю этноса, но и формирует неразрывную связь между его носителями”.
З боку расійскіх калег была выказана ўдзячнасць калегам і сябрам з Краснапольшчыны за устойлівае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва, за агульную справу па папулярызацыі родных моў, прадзвіжэнню чытання, кнігі, мастацкага слова, творчасці сваіх земляков. Краснагорскія калегі ў адказ таксама атрымалі Падзяку сектара культуры Краснапольскага райвыканкама за сяброўскія, прафесійныя і творчыя сувязі.
Гэтыя сувязі з нашымі бліжэйшымі суседзямі сапраўды трывалыя і надзейныя. Кожны год нашы расійскія сябры адгукваюцца на прапанову прыняць удзел у міжнародным расійска-беларускім конкурсе “Мы на матчынай мове жывём”, які таксама традыцыйна арганізуецца на Краснапольшчыне да міжнароднага Дня роднай мовы калектывам “Світанак” Краснапольскага РЦК.
Як раз у гасцёўні і былі падведзены вынікі гэтага конкурсу і, канешне, гучалі творы, створаныя аматарамі мастацкага слова з Расіі і Беларусі. Яны гучалі з вуснаў аўтараў – удзельнікаў конкурсу, артыстаў Краснапольскага РЦК, членаў калектыву “Світанак”.
На конкурс “Мы на матчынай мове жывём” у 2024 годзе паступіла 65 твораў. Геаграфія удзельнікаў у гэтым годзе пашырылася – адгукнуліся творцы з Навазыбкаўскага, Краснагорскага, Дзяцькаўскага раёнаў Бранскай вобласці Расіі, з Краснапольскага, Касцюковіцкага, Быхаўскага, Дрыбінскага, Круглянскага, Чавускага, Клічаўскага, Магілёўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Інфармацыя пра вынікі конкурсу размешчана на сайце “Аднакласнікі”.
Колькі любові да роднай мовы і яе прыгажосці, да родных мясцін было выказана ў вершаваных радках і ў прозе удзельнікаў конкурсу! З якім гонарам і замілаваннем былі апеты імі родны край і родная мова! Якую асалоду гэтыя творы падарылі слухачам гасцёўні і тым, хто набыў брашураваныя выданні з творамі канкурсантаў!
Да Дня роднай мовы шмат паэтычных і празаічных твораў на рускай і беларускай мовах было прапанавана членамі калектыву “Світанак”. Іх можна было знайсці на падрыхтаванай імі выстаўцы выдавецкай літаратуры і кніг.
Залатыя сховішчы слоў можна адшукаць у мове простых людзей, якія жылі і жывуць у вёсках. Ва ўсе часы яны былі стваральнікамі і носьбітамі вусна-паэтычнай творчасці, якая багатая на прыказкі і прымаўкі, на жарты, казкі і паданні, на абрады і песні.
Таму літаратурную частку ў гасцёўні змяніла вусна-паэтычная народная спадчына. І вось загучалі творы народнага гумару і аўтэнтычныя песні з розных куткоў Краснапольшчыны. Зноў і зноў зачароўваў, гукаў у глыбіню вякоў непаўторны голас унікальнага носьбіту аўтэнтычнай спадчыны Ніны Яцутка з вёскі Пачапы. А вось яму адгукнуліся маладыя галасы пераймальнікаў фальклору з другога кутка – з вёскі Яноўка. Гэта заспяваў дуэт у саставе Т. Яфімчык і Л. Крапіўніцкай.
“Ах, песни, вы родные наши песни,
Останьтесь у потомков на устах...
Чтоб код народ славянский не утратил,
Не оторвался от своих корней…”, - гучыць пажаданне.
Той, хто разумее каштоўнасць народнай творчасці, - беражліва ставіцца да яе. І трэба сказаць, што культурнымі ўстановамі клубнай сістэмы Краснапольскага раёна нямала робіцца для захавання роднай песні, вусна-паэтычнай спадчыны нашага народа.
Цудоўныя ўзоры народнага фальклору і народнай песні захоўваюць яго носьбіты і аматарскія калектывы – ансамбль народнай песні “Спадчына” Пачапоўскага СДК, народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі” Горскага СДК, народны клуб ветэранаў “Дабрыня” і народны ансамбль народнай песні “Шчадрэц” Краснапольскага РЦК.
Мастацкае слова і песня – гэта ўвасабленне прыгажосці роднай мовы.
У Беларусі захоўваецца высокая запатрабаванасць рускай мовы. Удзельнікі гасцёўні з цікаўнасцю і асалодай успрынялі юную ўдзельніцу гасцёўні Сафію Шаблакову, якая прадэманстравала свае здольнасці ў мастацкім чытанні і прапанавала гледачам твор на рускай мове “Ёжик в тумане” С. Казлова, які падрыхтавала пад кіраўніцтвам С. Сазонавай. Гэта быў яшчэ і падарунак нашым расійскім сябрам, як і адрасаваны ім верш В. Марчанка “Родина”. Справа ў тым, што В. Марчанка родам з Краснагорскага раёна і заўсёды рада вітаць сваіх землякоў і падтрымліваць з імі цесныя сувязі.
З задавальненнем калектывы і салісты Беларусі выконваюць песенныя творы, напісаныя на рускай і беларускай мовах, краснапольскія - таксама. У гасцёўні гучалі галасы Н. Цыс, Т. Падалякінай, А. Трафімавай, К. Чалпанава. Яны дарылі песні, якія дазваляюць далучыцца да нацыянальных каштоўнасцяў сваёй краіны, адчуць іх сэрцам і душой.
Паэзія і песня – гэта ўвасабленне прыгажосці роднай мовы. Да таго ж, яны з’яўляюцца простымі, даступнымі і эфектыўнымі сродкамі прадзвіжэння мовы, захавання славянскага кода народа, яго ментальнасці.
Народны аматарскі літаратурны калектыў “Світанак” заўсёды імкнецца пашыраць кола ўдзельнікаў мастацкай творчасці, аматараў літаратуры, песні, дзеліцца з клубнымі работнікамі вопытам арганізацыі сваёй дзейнасці і спрыяе ажыўленню культурнага жыцця на Краснапольшчыне.
Вось такая атрымалася ў нас магчымасць у міжнародны Дзень роднай мовы праявіць свае беражлівыя адносіны да роднай мовы.
Ад калыскі да дзён на змярканні
Слова маці да сэрца тулі.
Не губляй сваю родную мову,
Што ад Бога, ад роднай зямлі.
Там, дзе жыве народны дух, родная мова, - там жыве і Айчына. Не адракайцеся сваёй спадчыны – сваёй роднай песні і роднай мовы.
Марчанка Валянціна, метадыст па традыцыйнай культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”