Не пакідайце ж роднай мовы

З мэтай выхавання патрыятызму і грамадзянства, павагі да роднай краіны і роднай мовы напярэдадні свята Міжнароднага дня роднай мовы, 20 лютага, для школьнікаў у філіяле ЦКНТіР г.Быхава была праведзена тэматычная праграма “Не пакідайце ж роднай мовы”.

Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, прынялі ўдзел у конкурсах “Хуткамоўкі”, “Закончы прымаўку”, аўкцыёне “Растлумач фразеалагізм – атрымай сюрпрыз”, гульні “Я скачу, скачу...”.
У завяршэнні мерапрыемства супрацоўнік філіяла Таттяна Лагунова праспявала для прысутных песню на словы В.Ваблішчавіча “Спявай, мая чароўная зямля”.

А.М. Новікава, загадчык філіяла ЦКНТіР ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”