Пачаліся першыя конкурсныя прагляды абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”
Па традыцыі першы конкурсны прагляд адбыўся ў дзяржаўнай установе культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”, які прайшоў 27 лютага.
Спектаклі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, інсцэніроўкі, эпізоды са спектакляў, мініяцюры і іншае прадставілі разнажанравыя аматарскія тэатральныя калектывы з Бабруйска, а таксама Бабруйскага, Асіповіцкага і Кіраўскага раёнаў.
Выступленні ацэньвала журы ў складзе: Глуздоў Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела аматарскай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”; Кузняцоў Аляксандр Пятровіч, вядучы метадыст аддзела аматарскай творчасці і культурна-забаўляльнай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”; Загароўскі Алег Леанідавіч, рэжысёр народнага тэатра “Валянцін” УК “Магилёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”. Журы ацэньвалі рэжысёрскую задуму і яе ўвасабленне, сцэнарый, акцёрскае выкананне, музычнае рашэнне, мастацкае і светлавое афармленне, пластычную выяву спектакля.
Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. У цяперашнім годзе абласны агляд-конкурс прысвечаны Году міра і стварэння.
Агляд-конкурс праходзіць у некалькі этапаў, першы – конкурсныя прагляды. Другі этап – фінал, які адбудзецца 15 сакавіка ў Магілёскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектываў – пераможцаў конкурсных праглядаў.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”