Падведзены вынікі конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”
У красавіку 2021 года ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” запусцілі конкурс гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік”.
Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых, самабытных музыкаў-гарманістаў аматараў; адраджэння, захавання і развіцця ўнікальнага жанру гульні на гармоніку; зберажэння традыцыйнай музычна-песеннай культуры рэгіёну; захавання і развіцця традыцыйнай народнай культуры, падтрымкі народнай творчасці, захавання лепшых узораў народнай творчасці.
Конкурс праводзіўся па наступных намінацыях: “Лепшы гарманіст”, “Лепшы ансамбль гарманістаў”, “Народная прыпеўка”, “Аўтарская прыпеўка”, “Народная песня” і “Аўтарская песня”.
Удзел прыняло больш за 50 канкурсантаў, сярод якіх гарманісты-аматары, ансамблі гарманістаў, выканаўцы, аўтары і збіральнікі прыпевак.
У снежні адбылося пасяджэнне журы конкурсу ў складзе: Хмялькоў Алег Фёдаравіч, дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, старшыня журы; Глуздоў Аляксандр Мікалаевіч, начальнік аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”; Завадская Валянціна Пятроўна, галоўны хормайстар ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”; Марковіч Аляксей Уладзіслававіч, выкладчык установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”; Масейчук Аляксандр Мікалаевіч, выкладчык, кіраўнік народнага інструментальнага ансамбля ўстановы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў”.
Падчас падвядзення вынікаў журы было цяжка вызначыць абсалютных пераможцаў, таму многія ўдзельнікі падзялілі паміж сабой дыпломы I, II і III ступені. Азнаёміцца з вынікамі конкурсу можна на нашым сайце.
Арганізатары конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі “Падняпроўскі гармонік” жадаюць усім удзельнікам творчых поспехаў, натхнення і новых перамог!
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”
Спіс пераможцаў конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпеўкі «Падняпроўскі гармонік»