Падведзены вынікі конкурсу метадычных матэрыялаў – партфоліо клубных фарміраванняў устаноў культуры Краснапольскага раёна

На думку арганізатара конкурсу, метадыста па традыцыйнай культуры Краснапольскага РЦК Марчанка В. А., конкурс партфоліо – гэта стымул для самаўдасканалення і прафесійнага росту; сродак выяўлення станоўчага вопыту работы кіраўнікоў клубных фарміраванняў клубных устаноў і абмену ім; магчымасць абагульнення вопыту; гэта развіццё здольнасцей кіраўнікоў да аналізу, самааналізу дзейнасці; гэта дэманстрацыя вынікаў і дынамікі росту гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў, папулярызацыя іх дзейнасці.
Згодна Палажэнню конкурсу, партфоліо прадастаўлялі магчымасць пазнаёміцца з дзейнасцю гурткоў і аб’яднанняў, з планамі работ або праграмамі клубных фарміраванняў, аналітычнымі справаздачамі аб іх дзейнасці, пацверджанымі фотаздымкамі, узнагародамі і рознага віда прадукцыяй: сцэнарыямі, праграмамі, буклетамі, брашурамі з вопыту работы, публікацыямі аб дзейнасці ў СМІ і інш. Менавіта такой структуры ў афармленні партфоліо было прапанавана прытрымлівацца, на ацэнку гэтых метадычных і дакументальных матэрыялаў і была скіравана ўвага журы. Удзельнікі конкурсу маглі праявіць сябе і творча ў афармленні сваіх конкурсных работ.
У конкурсе прынялі ўдзел 15 канкурсантаў. Сярод іх – кіраўнікі клубных фарміраванняў Яноўскага, Пачапоўскага, Ленінскага, Тур’яўского, Горскага, Халмянскага СДК і Краснапольскага РЦК.
Дыпломамі пераможцаў адзначаны наступныя метадычныя конкурсныя работы-партфоліо: дыплом I ступені – народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” (кіраўнік аб’яднання В.А.Марчанка); народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі” Горскага СДК (кіраўнік ансамбля В.А.Марчанка); ансамбль народнай песні “Спявай, душа” Горскага СДК (кіраўнік ансамбля В.І.Гомарава); дыплом II ступені – аматарскае аб’яднанне ДПМ “Іскусніца” Горскага СДК (кіраўнік аб’яднання Л.У.Васількова); дыплом III ступені – аматарскае аб’яднанне ДПМ “Фантазія” Ленінскага СДК (кіраўнік аб’яднання А.В.Кандраценка); гурток ДПМ “Рукадзельніца” Пачапоўскага СДК (кіраўнік аб’яднання Н.Р.Паплыка).
З конкурснымі партфоліо можна было пазнаёміцца і папрацаваць у мэтах абмену вопытам у метадычным кабінеце Краснапольскага РЦК.
В.А.Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”