Падведзены вынікі расійска-беларускага конкурсу літаратурнай творчасці аматараў роднага слова “Мы на матчынай мове жывём”
17 лютага ў ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” былі падведзены вынікі расійска-беларускага конкурсу літаратурнай творчасці аматараў роднага слова “Мы на матчынай мове жывём”, прысвечанага міжнароднаму Дню роднай мовы.
Ужо не першы год конкурс праводзіцца з мэтай прывіцця любові да роднай мовы, мастацкага слова, літаратурнай творчасці, зберажэння гістарычнай спадчыны народа, выхавання патрыятызму, развіцця творчых здольнасцяў і падтрымання культурных і сяброўскіх сувязяў усходніх памежных рэгіёнаў Расіі і Беларусі.
Арганізатар конкурсу – народнае аматарскае паэтычнае аб’яднанне “Світанак” (кіраўнік В. А. Марчанка) Краснапольскага РЦК.
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама (начальнік аддзела С. А. Сазонава).
Творы паэзіі і прозы аўтарскай творчасці журы з ліку спецыялістаў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Краснапольскага райвыканкама ацэньвала у намінацыях: “Мая родная мова” (творы, прысвечаныя роднай мове) і “На роднай мове гавару” (творы на любую тэму, напісаныя на роднай мове).
23 удзельнікі даслалі свае прызнанні ў любові да мовы і Радзімы, да роднага слова. Імі сталі аматары роднай мовы з Краснапольскага, Быхаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, з Краснагорскага раёна Бранскай вобласці, г. Фокіна, г. Калінінграда Расійскай Федэрацыі.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў адбылося ў метадычна-творчай гасцёўні “Не адракуся спадчыны сваёй”, якая традыцыйна сабрала аматараў творчасці і народнай спадчыны 17 лютага ў Краснапольскім РЦК. У гасцёўні гучалі лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу.
Гран-пры конкурсу атрымалі Палянок М. Д., (г. Калінінград, у намінацыі “На роднай мове гавару” – проза; удзел у конкурсе былога земляка быў забяспечаны МБУК “Краснагорская МЦРБ”) і Пранкевіч В. В., рэдактар аддзела раённай газеты “Чачэрскі веснік” (г. Чачэрск Гомельскай вобласці), - (у намінацыі “На роднай мове гавару” – паэзія).
Лаўрэатамі ў намінацыі “На роднай мове гавару” (проза) сталі: Саламевіч С. У., загадчык метадычнага аддзела ДУК “ЦКС Быхаўскага раёна” (2 ступені); лаўрэатамі ў намінацыі “На роднай мове гавару” (паэзія) сталі: Марчанка В. А., кіраўнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (1 ступені), Каваленка Г. М., удзельнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (3 ступені), Грышына Н. (Расія, дыплом лаўрэата 3 ступені).
Лаўрэатамі ў намінацыі “Мая родная мова” сталі: Церахава А. А., удзельнік народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК (1 ступені), Марчанка В. А. (1 ступені – паэзія), Андрыянава Ю. А., - член аддзялення для наведвання пажылых людзей Краснапольскага РЦСАН (2 ступені - проза).
Дыпломамі адзначаны: у намінацыі “На роднай мове гавару” (проза) – Паплыка (Пачапоўскі СДК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” - 1 ступені); у намінацыі “На роднай мове гавару” (верш) – Кажамяка Л. Р. (МБУК “Краснагорская МЦРБ – 3 ступені), Маляўка Н. С. (МБУК “Краснагорская МЦРБ – 3 ступені).
Шануйце родную мову, пішыце і размаўляйце на ёй! Яна вылучае нас сярод іншых народаў і яднае! Праз мову захоўваецца гістарычная і культурная спадчына народа!
Валянціна Марчанка, метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”