Падведзены вынікі рэгіянальнага конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Навагодняя фантазія”
У Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці размясцілася 23 дэкаратыўныя навагоднія скульптуры, створаныя ўдзельнікамі абласнога конкурсу “Навагодняя фантазія”.
Конкурс праводзіцца ўжо трэці год і кожны раз збірае на адной пляцоўцы найлепшыя работы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Удзельнікамі традыцыйна з’яўляюцца асобныя ўмельцы і калектывы, прадстаўнікі клубных фарміраванняў, спецыялісты дамоў і цэнтраў рамёстваў. Самай юнай удзельніцы конкурсу Ксеніі Калесневай з Дрыбінскага раёна ўсяго 12 гадоў, яе работа знаходзіцца ў фае Цэнтра.
Сёлета ўдзельнікі прынялі ўдзел у трох намінацыях: “Лепшая навагодняя ёлка”, “Лепшая навагодняя кампазіцыя” і “Лепшы сімвал года”. Сярод конкурсных работ можна ўбачыць навагоднія ёлкі, святочныя ўпрыгожанні, кампазіцыі з лазы, саломы, дрэва і іншых матэрыялаў.
29 снежня 2023 года былі падведзены вынікі конкурсу. Пры ацэнцы конкурсных работ улічвалася арыгінальнасць аўтарскай задумкі, складанасць афармлення і мастацкі ўзровень вырабаў, умелае і гарманічнае спалучэнне народных традыцый і творчай індывідуальнасці, адпаведнасць конкурснай работы навагодняй тэматыцы. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі I, II, III ступеней.
Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:
у намінацыі “Лепшая навагодняя ёлка” – калектыў майстроў Гарадзецкага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”;
у намінацыі “Лепшая навагодняя кампазіцыя” – ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”;
у намінацыі “Лепшы сімвал года” – творчы калектыў Дома рамёстваў аграгарадка Кароўчына ДУК “Дрыбінская цэнтралізаваная клубная сістэма” і творчы калектыў раённага Цэнтра культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна”.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў і новых перамог!
Конкурсныя работы рэгіянальнага конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Навагодняя фантазія” будуць радаваць на адкрытай пляцоўцы Цэнтра магіляўчан і гасцей горада да 14 студзеня 2024 года.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”