Паэтычная сустрэча з кіраўніком народнага паэтычнага аматарскага аб’яднання “Світанак” адбылася на Краснапольшчыне
“Беларусь – наша маці, і яна ў нас адна” – на такую тэму 25 сакавіка адбылася паэтычная тэматычная сустрэча ў аддзяленні пажылых людзей Краснапольскага РЦСАН з кіраўніком народнага паэтычнага аматарскага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК Марчанка В.А.
Наведвальнікі аддзялення мелі магчымасць сагрэць свае сэрцы дакрананнем праз мастацкае слова краснапольскай паэткі да самага каштоўнага ў жыцці – да маленькай радзімы, дарагіх мясцін, да прыгожай і любімай Беларусі. Іх краналі пачуццёвыя радкі вершаў паэткі-зямлячкі, такія блізкія і зразумелыя кожнаму:
“Цветут луга и пахнут свежим сеном,
Склонились ивы тихо над рекой…
А утро будит звон доёнки с пеной,
И пахнет утро тёплым молоком”.
Такія радкі выклікалі ўспаміны, будзілі дарагія і светлыя пачуцці ў душы. І прысутныя іх не стрымлівалі, уступалі ў размову, якая доўжылася і па заканчэнні мерапрыемства за кубачкам гарбаты.
Любоў да вялікай Радзімы, як вядома, пачынаецца з любові да маленькага куточка, да роднай хаты, вуліцы, сям’і. Удзельнікі сустрэчы выказалі поўную згоду з гэтым. А яшчэ яны выказалі разуменне асэнсаванай адказнасці дарослых за выхаванне падрастаючага пакалення, уласнай адказнасці таксама, бо ў кожнага з іх падрастаюць унукі, тыя, каму застанецца ў спадчыну родная зямля, родная краіна. Таму сёння трэба рабіць усё магчымае да яе захавання, трэба, гаворачы словамі паэткі, падставіць Радзіме плячо.
Шчыры водгук у прысутных знайшлі вершы, прысвечаныя Году народнага адзінства. Сярод іх – вершы “Тебя зовём с любовью Белой Русью”, “Беларусь – наша маці”, “”Мая Беларусь”, “Не трэба дзяліць”, “Люблю я Беларусь”, “Я Радзіме падстаўлю плячо”, “З душы радзіма пачынаецца” і інш. У іх – трывога за лёс краіны, заклік да яе захавання, вера ў адзінства беларускага народа.
“Словы “Радзіма” і “родны” – аднаго кораня, яны роднасныя. Радзіма, Айчына, Бацькаўшчына – самае вялікае і святое, што ёсць у чалавек. Як і само жыццё. Напаўняйце яго чыстымі думкамі, шчырымі пачуццямі і справамі. Памятайце, што вашы справы і словы павінны несці стваральны характар, заклікаць да дабрачынных спраў”, – выказала пажаданне Валянціна Аляксандраўна і падаравала загадчыцы аддзялення Картузовай С.С. брашураваны зборнік уласных вершаў.
Валянціна Аляксандрава, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”