Паэтычны канцэрт «З любоўю да зямлі» на пасяўных палетках адбыўся 23 красавіка ў Краснапольскім раёне
Сустрэча аратаяў аддзялення «Нарыманаўскае» з паэткай Краснапольшчыны Валянцінай Марчанка была арганізавана па прапанове ўпраўляючага гэтага аддзялення А. А. Канстанцінава. Сярод паэтычных твораў паэткі нямала тых, якія прысвечаны менавіта хлебаробам, іх самаадданай працы на зямлі, любові да роднага кутка, палеткам і гаям малой радзімы.
Гэтай вясной у аддзяленні «Нарыманаўскае» трэба пасеяць каля 2 тысяч гектараў яравых, зерневых і зернебабовых культур, з іх: 600 га – ячмяня, 600 га – аўса, 400 га – пшаніцы, 400 га – зернебабовых, бульбай – 10 га, кукурузай плануецца заняць 350 га. У выніку пры норме за смену 17 гектараў на трактар засяваюць і па 60. Ды яшчэ імкнуцца аказаць дапамогу суседняму аддзяленню «Дружба», куды накіравалі энерганасычаны трактар з новай сеялкай, якая днямі паступіла ў аддзяленне «Нарыманаўскае».
Як прызналася паэтка, да сустрэчы яна спецыяльна напісала некалькі новых твораў аб пасяўной, аб аратаях, іх улюблёнасці ў працу і родную зямлю.
У падарунак аратаям і кіраўніку аддзялення аўтар падрыхтавала і ўручыла зборнікі сваіх вершаў.
Гэта не першая сустрэча працаўнікоў з паэткай. Таму яны з задавальненнем вылучылі некалькі хвілін, каб пачуць добрыя і натхняльныя словы.
В.А. Марчанка