Пакровы і Дзень маці адсвяткавалі ў аграгарадку Дуброва Быхаўскага раёна
Работнікі культуры Быхаўскага раёна імкнуцца не толькі захоўваць даўнія традыцыі беларускага народа, але і далучаць да іх жыхароў.
У аграгарадку Дуброва Быхаўскага раёна ў рамках творчага праекта «Карункі роднага края» адбылося свята Пакровы. 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца яшчэ і Дзень маці. Падрыхтаванае свята атрымалася шчырым, насычаным і вельмі цікавым. Гучалі не толькі даўнія народныя беларускія песні, але і сучасныя аўтарскія.
У святочнай канцэртнай праграме прынялі ўдзел творчыя калектывы мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і Дуброўскага сельскага клуба. Работнікі культуры павіншавалі гледачоў са святам і ўручылі ўсім маці, якія прысутнічалі на свяце, кветкі.
Саламевіч Святлана, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»