“ПАМЯТЬ БУДЕТ ЖИВА, ПОКА ПОМНЯТ ЖИВЫЕ”
У Краснапольскім РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” распачала работу выстава даследчай, метадычнай, сцэнарнай і творчай выдавецкай прадукцыі пад назвай “Память будет жива, пока помнят живые”.
Выстава, якая прысвечана 75-годдзю Перамогі, дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, Году малой радзімы.
Прадстаўленыя даследчыя, метадычныя і сцэнарныя распрацоўкі з вопыту работы метадыста 1-й катэгорыі Марчанка В.А., выданні з паэтычнымі творамі ўдзельнікаў народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” РЦК будуць карысныя для арганізацыі мерапрыемстваў клубнымі і навучальнымі ўстановамі, узбагачэння іх вопыту і ведаў.
Сярод матэрыялаў – вялікая іх разнастайнасць па форме правядзення і тэматыцы. Гэта вопыт ажыццяўлення праекта “Уходят годы – память остаётся”, сцэнарыі тэматычных праграм і святаў “Помнить это больно – забывать нельзя”, “Паклон табе, мая Радзіма, за мужнасць у суровыя гады” і іншыя, сцэнарыі літаратурна-музычных кампазіцый “Мы паклонімся нашым айцам”, “Квітней, мой край, пад небам журавліным” і іншыя, сцэнарый канцэртнай праграмы з элементамі тэатралізацыі “В лесу прифронтовом”, сцэнарый мітынга-рэквіема “За всех погибших зажгите свечи” і іншыя.
Матэрыялы каштоўныя і тым, што яны носяць краязнаўчы характар.
Выставу могуць наведаць і аматары паэтычнай творчасці, якія адшукаюць на выставе нямала паэтычных твораў сваіх землякоў на тэму вайны, горкіх страт, патрыятызму і гераізму свайго народа. Сярод матэрыялаў прадстаўлены паэтычныя і публітыстычныя нарысы, даследванні, напрыклад, выданні “Вас хранит благодарная память”, “Волна благодарной памяти”, “Эта память жива, пока помнят живые”.
Тэрмін правядзення выставы вызначаны даволі працяглы – з 1 па 26 чэрвеня.
Валентина Марченко, методист РЦК ГУК «Централизованная клубная система Краснопольского района»