ПАПУЛЯРЫЗУЕМ ЭТНАКУЛЬТУРНЫЯ ТРАДЫЦЫІ
Народны фальклорны ансамбль “Горскія харашухі” (кіраўнік Валянціна Марчанка) Горскага сельскага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” зноў у ліку пераможцаў новых Міжнародных конкурсаў.
Гэты ансамбль стаў лаўрэатам I ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў “Наследие” і лаўрэатам III ступені VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Музычная скарбніца”. Нагадаю, што ў 2023 годзе дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу “Тихая моя родина” была адзначана салістка ансамбля В. Марчанка.
Заснавальнікам фестывалю-конкурсу мастацтваў “Наследие” з’яўляецца творчае аб’яднанне “Наследие” горада Масквы пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі. Арганізатарам конкурсу “Музычная скарбніца” – ДУА “Бабруйская дзіцячая школа мастацтваў” пры падтрымцы Бабруйскага райвыканкама і іншых устаноў культуры і адукацыі г. Бабруйска Магілёўскай вобласці.
Абодва фестывалі-конкурсы прадугледжвалі розныя намінацыі і ўдзел у іх розных узроставых катэгорый як дзяцей, так і дарослых. У конкурсах прадугледжвалася вызначэнне лаўрэатаў, дыпламантаў, удзельнікаў.
Ансамбль “Горскія харашухі” у конкурсе “Наследие” прадставіў фальклорны тэатр, у конкурсе “Музычная скарбніца” прыняў удзел у намінацыі “Песенны фальклор”.
Удзельнікамі і кіраўніком ансамбля “Горскія харашухі” кіруе жаданне развіваць і захоўваць лепшыя этнакультурныя традыцыі, папулярызаваць свой рэгіён, а яшчэ імі кіруе бязмежная любоў да сваёй малой радзімы, яе самабытнай культуры і гісторыі.
Міжнародныя конкурсы стымулююць інтарэс і творчую дзейнасць, спрыяюць аб’яднанню людзей розных нацыянальнасцяў на прынцыпах мірнага суіснавання, талерантнасці, творчага ўзаемадзеяння і стварэння.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”