Паважаныя калегі! Віншуем з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Гэта свята - заслужаная ацэнка работнікаў культуры за іх унёсак у захаванне і прымнажэнне духоўнага багацця нашай краіны.
Сваёй працай вы робіце жыццё людзей яскравей, насычаней, уносіце неацэнны ўклад у далучэнні маладога пакалення да культурнай спадчыны свайго краю.
Жадаем шмат гадоў заставацца натхнёнымі і зараджанымі на пазітыў, які вы штодзённа нясеце людзям.
Каб Ваш творчы запал ніколі не згас, а мэтанакіраванасць і высокія амбіцыі заўсёды былі ўзнагароджаны цудоўнымі вынікамі.
Калектыў і дырэктар УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»