Пазнавальна-забаўляльная праграма “Гульні маёй бабулі” прайшла ў Быхаве
18 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, для дзяцей у Быхаве праведзена пазнавальна-забаўляльная праграма “Гульні маёй бабулі”.
Вядучыя мерапрыемства нагадалі дзецям, што сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. І мы павінны любіць сваю родную мову і як мага часцей размаўляць на ёй. Падчас правядзення мерапрыемства дзецям у гульнёвай форме паведамілі аб традыцыйных народных ляльках, а таксама аб беларускіх гульнях, якія запісаны ад мясцовых жыхароў вёскі Баркалабава. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях “Золата”, “Запляці пляцень”, “Пастушкі” і іншых.
Потым для дзяцей правялі майстар-клас па вырабе лялькі “Масленіца”. Дзеці з захапленням працавалі над вырабам лялечкі. Лялечкі ў дзяцей атрымаліся прыгожыя, а дзеці пад час мерапрыемства атрымалі добры настрой.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”