Перамогі бабруйскіх танцораў на Міжнародным конкурсе
У конкурсе прынялі ўдзел каля 100 калектываў з Літвы, Расіі, Украіны і Беларусі. Прафесійнае журы высока ацаніла выступленні ўзорнага ансамбля эстрадна-спартыўнага танца "Мара":
- у намінацыі "Стрыт-шоў", у катэгорыі "Начынашкі руляць" (дзеці ад 3-х да 5-ці гадоў) першае месца з танцам "Рок ад "Мечтайкі" занялі самыя юныя ўдзельнікі ансамбля "Мара";
- у намінацыі "Фэнтазі-шоў", у катэгорыі "Дзеці" (ад 6-ці да 8-мі гадоў) першае месца з танцам "Дзівакі" заняў сярэдні склад ансамбля;
- у намінацыі "Танцавальнае шоў", у катэгорыі "Ювеналы" (дзеці ад 9-ці да 12 гадоў) - трэцяе месца з нумарам "Цырк";
- у намінацыі "Танцавальнае шоў", у катэгорыі "Юніёры" (дзеці ад 13 да 15 гадоў) - другое месца з танцам "Адраджэнне".
Асабовым прызам у намінацыі "Самы юны ўдзельнік конкурсу" ўзнагароджана Панцелеева Дамініка, 3 гады.
В.С. Башмакова, Мастацкі кіраўнік УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска”