Пераможцы конкурса ў Касцюковіцкім раёне
Ужо пяты год, як народная студыя аматарскай літаратурнай творчасці “Крынічка” цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І. Чыгрынава збірае на конкурс “Зямля пад белымі крыламі” чытальнікаў, аўтараў паэтычных твораў і аматараў паэзіі з горада Касцюковічы і Касцюковіцкага раёна.
У гэтым годзе конкурс быў прысвечаны вельмі важнай для ўсіх даце – 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта столькі гадоў прайшло з той пары, як адгрымелi апошнія залпы гармат на беларускай зямлі.
У юбілейным пятым конкурсе, які прайшоў 30 сакавіка 2024 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Чыгрынава, прынялі ўдзел удзельнікі мастацкага гуртка “Зоркапад” раённага Цэнтра культуры, кіраўніком якого з’яўляецца Шаройка Алеся Іванаўна. Канкурсанты з натхненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя Радзіме і роднай мове, мужнасці гераічных абаронцаў, стратах і ахвярах краіны, подзвігах і перамогах народа.
Па выніках конкурсу нашы хлопчыкі і дзяўчынкі занялі наступныя месцы: Рубан Дар’я – 1-е месца, Куранёва Мілана – 2-е месца, Бабіч Дар’я і Калістратаў Мацвей – дыпломы ўдзельнікаў.
На цэрымоніі ўзнагароджання пераможцаў старшыня журы конкурса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтка Наталля Азаранка дала высокую ацэнку выступленням удзельнікаў.
Вікторыя Клімук, намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”