Першага лістапада ў Макранскім сельскім Доме культуры адбыўся творчы справаздачны канцэрт, прысвечаны Году малой радзімы
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці разам з мастацкім кіраўніком Макранскага сельскага Дома культуры Тамарай Ога запрасілі усіх дакрануцца да гісторыі роднага края, паслухаць песні ды разам патанчыць.
Пачаўся творчы канцэрт расповідам аб Спадчыне. Тэатралізаваная дзея, якая адбылася на сцэне, дазволіла гледачам акунуцца ў глыбіню мінулага і даведацца пра скарбы нашай краіны. Артысты на працягу канцэрта паказалі гледачам тое, што дорага беларусам, што яны самааддана любяць.Успомнілі вясковае свята ўраджаю “Багач”, якое адзначалі калі быў дажаты апошні сноп. Згодна з павер’ем гэтае свята забяспечвала ніву жытам і прыносіла дастатак і шчасце ў хату тым, дзе яго пакідалі. Распявялі грунтоўныя для беларускага народа паняцці аб прыгажосці роднага края, аб таленавітасці нашага народа. Таксама запрасілі усіх на святочны кірмаш, дзе гледачы змаглі прыняць удзел у гульне “Крыжыкі”. На працягу ўсяго канцэрта ўвага гледачоў была прыкавана да сцэны, дзе выступленне аднаго калектыва змяналася на другі. У канцэрце прынялі ўдзел вакальныя, дзіцячы і дарослы, калектывы, танцавальны гурт, асобныя выканаўцы. З вялікім задавальненнем дзяўчынкі прымалі ўдзел у варожбах. Шквал апладысментаў выклікалі самадзейныя артысты пасля выканання танца “Падыспань”. Гэтыя танцы прыгожыя, дынамічныя, вясёлыя, завадныя – так і хочацца забыцца пра паўсядзённыя справы і станчыць пад знаёмыя народныя мелодыі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэмы Быхаўскага раёна”.