Першы занальны прагляд абласнога агляд-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” прайшоў у Бабруйску
Па-традыцыі 8 лютага ў Бабруйске, а менавіта ў дзяржаўнай установе культуры “Палац мастацтваў г. Бабруйска”, прайшоў першы занальны прагляд абласнога агляд-конкурса аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”.
Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Арганізатарам абласнога агляду-конкурсу з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Агляд-конкурс ужо стаў традыцыйным, тэматыкі конкурсных пастановак даволі разнастайныя. А галоўнай асаблівасцю конкурса з’яўляецца тое, што тэатральныя пастаноўкі, падрыхтаваныя аматарскімі тэатральнымі калектывамі, на беларускай мове.
Удзельнікамі першага занальнага прагляду сталі аматарскія тэатральныя калектывы з Бабруйска, Клічаўскага, Асіповіцкага, Бабруйскага, Кіраўскага раёнаў. Адкрыў прагляд тэатральны калектыў “Надзея” раённага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна” – мюзікл “Вечары на хутары бліз Дзіканькі”, аўтар М.В.Гогаль.
У сакавіку адбудзецца заключны паказ лепшых тэатралізаваных постаноў і ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых калектываў. Другая частка першага этапа адбудзецца 10 сакавіка на базе ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”