IX раённы фестываль народнай творчасці сярод “Крыніца душы” прайшоў у Касцюковіцкім раене
У фестывалі прынялі ўдзел 17 сельскіх клубных устаноў. Падрыхтоўка да фэсту вялася на працягу ўсяго года, бо гэта своеасаблівае выніковае мерапрыемства, якое яскрава дэманструе якасць работы і прафесійны ўзровень дзейнасці клубных фарміраванняў. Дае магчымасць падзяліцца вопытам і майстэрствам сярод калег, убачыць з боку свае памылкі, зрабіць вынікі. Гледачам жа заставалася атрымліваць асалоду ад багацця талентаў, выходзячых ў гэтыя дні на сцэну. А падзівіцца і парадавацца было чаму!
Самадзейныя артысты ўсіх узростаў змагаліся за права называцца лепшымі ў намінацыях: “Сатыра і гумар”, “Тэатральнае мастацтва”, “Выканаўцы беларускага твора”, “Рэжысура”, “Індывідуальныя выканаўцы”, “Дуэты”, “Вядучыя”, “Мастацкае чытанне”, “Аўтарскі твор”, “Вакальна-харавыя калектывы”, “Дзіцячыя ансамблі”, “Харэаграфічныя калектывы”. Многія з канкурсантаў ўжо добра запомніліся і палюбіліся гледачам, бо штогод з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў. Было немала тых, хто прымаў віншаванні з дэбютам і каму ўдалося прыемна здзівіць гледачоў і членаў прафесійнага журы.
Так, як у раёне найбольш развіты вакальна-харавы жанр, найбольшая колькасць выканаўцаў змагалася за перамогу пры дапамозе сваіх вакальных здольнасцяў. Аматары паэзіі прадставілі на суд журы і гледачоў свае паэтычныя творы. Аратарскім майстэрствам у ролі вядучых парадавалі самыя маладыя ўдзельнікі конкурсу.
Намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі па пытанням культуры, старшыня журы Людміла Іванаўна Куст падзяквала ўсім удзельнікам за намаганні, за любоў і імкненне да аднаго з самых прыгожых відаў мастацтва – песні. Затым пад бурныя апладысменты самым лепшым былі ўручаны дыпломы.
IX раённы фестываль народнай творчасці сярод сельскіх устаноў культуры «Крыніца душы» прайшоў яскрава, весела! Ен сапраўды стаў святам народнаці, самабытнасці і нязгаснага пазітыва беларускай душы!
Наталля Дробышава, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раена