Прадстаўнікі бібліятэчнай і клубнай сістэм Краснапольшчыны прынялі ўдзел у сустрэчы ў Бранскай вобласці
16 чэрвеня прадстаўнікі бібліятэчнай і клубнай сістэм Краснапольскага раёна прынялі ўдзел у міждзяржаўнай сустрэчы, якая адбылася на Краснагорскай зямлі Бранскай вобласці і была прысвечана 45-годдзю прафесійнага супрацоўніцтва памежных бібліятэк.
На гэты раз міждзяржаўная сустрэча адбывалася ў Любаўшанскай бібліятэцы, якая з’яўляецца структурным падраздзяленнем МБУК «Краснагорская МЦРБ».
У сустрэчы прымалі ўдзел не толькі бібліятэчныя работнікі, але і работнікі сферы культуры, паэты, бо ў праграме была прадугледжана работа «Дзелавой пляцоўкі» з бібліятэчным марафонам удзельнікаў круглага стала, «Зялёнай пляцоўкі» з карагодам сяброў і творчай лабараторыяй па Году экалогіі, «Літаратурна-музычнай пляцоўкай».
У рабоце прынялі ўдзел дэлегацыі з Расіі і Беларусі. З Расіі – Бранская абласная навуковая ўніверсальная бібліятэка імя Ф. І. Цютчава, Клімаўская і Злынкаўская бібліятэкі. З Беларусі – Чачэрская, Гомельская, Краснапольская бібліятэкі.
За круглым сталом «Бібліятэка ХХI стагоддзя» бібліятэкі падводзілі вынікі 45-гадовага супрацоўніцтва ў мэтах узбагачэння бібліятэчнай практыкі, адшуквання новых форм і метадаў сучаснай работы. У рабоце круглага стала прыняла ўдзел Краснапольская раённая бібліятэка.
На літаратурна-музычнай пляцоўцы адбылася сустрэча і выступленні паэтаў літаратурнага аб’яднання «Дзеці Славянскага поля» і носьбітаў фальклорнай спадчыны. На гэтай пляцоўцы выступілі паэт Краснапольшчыны Валянціна Марчанка і народны фальклорны ансамбль «Горскія харашухі» Горскага СДК ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна».
Нацыянальная культура, культурная спадчына аб’ядноўваюць духоўныя інтарэсы народаў. Праз захаванне традыцыі ўзаемадзеяння магчыма фарміраванне пазітыўных адносін да суседзяў, умацаванне ўзаемаразумення, абуджэнне інтарэсу да культуры іншых народаў.
Марчанка В. А., метадыст раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна»