Практыкі аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей прадставілі на семінары ў Магілёве

12 красавіка на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы прайшоў абласны семінар-практыкум “Актуальныя пытанні аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей”.
Яго удзельнікамі сталі каля 40 чалавек – спецыялісты ўстаноў культуры па нематэрыяльна-культурнай спадчыне і фальклору з раёнаў і гарадоў Магілёўскай і Гомельскай абласцей, носьбіты, дырэктара і майстры раённых Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў, дырэктара раённых Цэнтраў (Дамоў) культуры.
У якасці лектараў выступілі запрошаныя госці. Аб асаблівасцях аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у розных абласцях нематэрыяльнай культурай спадчыны расказала Каліноўская Алена Тадевушаўна, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дадатковай адукацыі дарослых ІПКіПК УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”.
З дакладам на тэму “Аб выкананні Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь. Па выніках перыядычнай справздачнасці 2021 г.” выступіла Сташкевіч Ала Барысаўна, эксперт Рэспублікі Беларусь Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), фасілітатар Глабальнай сеткі па павышэнню патэнцыяла ў рэалізацыі Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
Праграма семінара была насычанай. На працягу дня ўдзельнікі семінара пазнаёміліся з лепшымі практыкамі аховы нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей па Магілёўскай вобласці.
Нематэрыяльная спадчына перадаецца ад пакалення да пакалення і фармуе ў грамадства пачуццё самабытнасці і пераемнасці. На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ёсць 15 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Аб дзейнасці па захаванню элемента “Традыцыя вырабу саламяных “павукоў” у Быхаўскім раёне” расказала Кухціна Ірына Генадзьеўна, дырэктар ДУА “Дзіцячая школа мастацкіх рамёстваў і мастацтваў г. Быхава”, народны майстар.
У сваім выступленні Ірына Генадзьеўна падзялілася вопытам адраджэння, захавання і папулярызацыі на Быхаўшчыне традыцыі вырабу саламянага павука ў сучасных рэаліях жыцця чалавека.
“Я вырасла ў сям’і, дзе сільныя традыцыі беларускага народа, дзе беражліва захоўваюцца яны і сёння. Мае бабуля і мама вышывалі, вязалі, майстравалі, таму і мне было цікава рабіць сваімі рукамі незвычайныя рэчы з падручнага матэрыялу, – распавяла Ірына Генадзьеўна. – Менавіта ад сваёй мамы я даведалася, што гісторыя стварэння саламяных павукоў даўняя і цікавая. Паглыбіўшыся ў гэтую тэму, я паставіла перад сабой цалкам пэўную і канкрэтную мэту – адрадзіць традыцыі продкаў і тэхналогію вырабу саламянага “павука”, якая здаўна існавала ў Быхаўскім раёне”.Асноўныя падыходы да вывучэння і захавання традыцыйнага святкавання дзіцячага каляднага абрада “Куры” прадставіла Ачыновіч Жанна Яўгенаўна, загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Клічаўскага раёна”.
Абходны абрад калядавання “Куры”, які праводзіцца на Шчодры вечар 13 студзеня з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі вёсак Дзміраўка, Віркаў і Нясета Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Але гэты абрад і існуе ў іншых вёсках Клічаўскага раёна – Буднеў і Ворліна. Лічыцца, што абраду кала 100 год.
Вопытам захавання спеўных традыцый мясцовага стылю песеннай, танцавальнай і народна-апавядальнай лакальнай традыцыі міжрэчча Сожа і Проні в. Галавенчыцы Чавускага раёна падзялілася Далецкая Алеся Віктараўна, загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна”.
Гэты элемент нематэрыяльнай спадчыны ў 2009 году ўнесен у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. А носьбітамі гэтай культурнай каштоўнасці з’яўляецца аўтэнтычны фальклорны ансамбль “Незабудкі” з вёскі Галавенчыцы Чавускага раёна.
“Сёння можна сказаць, што не толькі творчасць гэтага ансамбля, но і самі гэтыя жанчыны з’яўляюцца ўнікальнай нацыянальнай культурнай каштонасцю, – лічыць Алеся Віктараўна. – Па-першае, ансамбль вылучаецца шырынёй захавання разнастайных твораў. Па-другое, спадчына гэтая ва ўвасабленні фальклорнага ансамблю “Незабудкі” выразна адлюстроўвае мастацкія асаблівасці традыцыйнай культуры в. Галавенчыцы і яго наваколля. Па-трэцяе, удзельніцы аўтэнтычнага гурта – захавальнікі і носьбіты не толькі мясцовых звычаяў, абрадаў, алеж і светаразумення, светапогляда нашых продкаў”.
Сваім вопытам па рэалізацыі выставачнага праекта “Жывая спадчына Гомельшчыны” падзялілася Глушэц Ірына Валер’еўна, вядучы метадыст па этнаграфіі і фальклору аддзела традыцыйнай народнай культуры ўстановы “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці”.
Таксама былі прэзентаваны перспектыўныя элементы Глускага, Крычаўскага, Мсціслаўскага, Хоцімскага раёнаў.
Тэхналогію вырабу бандарскіх вырабаў пад кіраўніцтвам народнага майстра У.І. Станкевіча прадставіла Усеня Людміла Уладзіміраўна, загадчык аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”.
Пра Падняпроўскую народную традыцыйную гліняную цацку-свістульку расказаў Якавенка Вячаслаў Мікалаевіч, кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Добрасць” раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна”, народны майстар.
Абрад “Кавальскае вянчанне” прадставіў Кудзікаў Сяргей Аляксандравіч, майстар народных промыслаў (рамёстваў) раённага Дома рамёстваў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна”.
Пра асаблівасці ферментавання гародніны ў вёсках Хоцімскага раёна распавяла Кавалёва Юлія Уладзіміраўна загадчык метадычнага аддзела РЦК і Сухадолава Марына Віктараўна, загадчык Іванаўскім сельскім Домам культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”.
Мерапрыемства праводзілася для абмену прафесійным вопытам і творчымі ідэямі, папулярызацыі рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай нематэрыяльнай культуры рэгіёну.








Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”