ПРАНОСІМ ПАМЯЦЬ ПРАЗ ГАДЫ
4 мая урок Памяці і Міру адбыўся ў літаратурнай гасцёўні народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” (кіраўнік Валянціна Марча нка) Краснапольскага раённага Цэнтра культуры.
Мерапрыемства было прысвечана Дню Перамогі і Году миру і стварэння, а значыць – подзвігу і славе народа, міру як адной з вышэйных каштоўнасцей жыцця, умове развіцця любой краіны, гістарычнай памяці.
А яшчэ – прысвечана слову, ваеннай і сучаснай літаратуры, якія ўносілі і ўносяць уклад у справу вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Перамогу і сёння захоўваюць Памяць, валодаюць моцнай стваральнай і духоўнай сілай.
“УЖЕ СВОИ СТИХИ СЛАГАЕМ…”
“Калі мы хочам жыць у свабоднай і незалежнай дзяржаве, то павінны берагчы і абараняць гістарычную памяць”, – падкрэсліў Прэзідэнт краіны. Гэту пазіцыю цалкам падзяляюць паэты-аматары Краснапольшчыны, члены аб’яднання “Світанак”. Менавіта іх вершы ваеннай тэматыкі гучалі ў гасцёўні з вуснаў вядучых Паўла Выганнага і Алены Качанавай, саміх аўтараў – Святланы Сазонавай, Дзіны Манько, Валянціны Марчанка, з вуснаў асобных выканаўцаў – Арыны Снытка, удзельніцы гуртка РЦК, Захара Макарава, члена дзіцячай тэатральнай студыі “Нашы галасы”.
“Уже свои стихи слагаем смело,
Чтобы святую Память не сгубить,
Чтоб вам, потомкам, передать умело,
Как мир и землю надобно хранить”, - у гэтым звароце да аўдыторыі – мэта сустрэчы: дастукацца да юных сэрцаў, праз слова, музыку, праз дакументальную і мастацкую літаратуру, праз візуальны рад, выстаўку літаратуры выклікаць пачуццё і асэнсаванне неабходнасці міру, зберажэння Памяці, гонару за свой народ, за сваю краіну.
Нікога не маглі пакінуць раўнадушнымі пачуцці Святланы Сазонавай, увасобленыя ў яе вершах “Сны о войне”.
…Я слышала рычание собак
И звуки автомата за спиною.
Стонала твердь от яростных атак
И покрывалась пеплом и золою.
Я видела блокадный Ленинград,
От голода как умирали дети…
Как было страшно! Вам не передать! –
Смотреть в глаза голодной детской смерти…
Дзіна Манько ўразіла прысутных вершам “Жди меня”. Знаёмы верш? Думаю, так. Але паэтка склала ўласны верш як водгук на вядомы твор К. Сіманава.
«Жди меня, и я вернусь,
Только очень жди…»
Эти строки наизусть
Знали все бойцы.
«Вот, присел передохнуть,
Завтра – снова в бой.
Жди, когда наводит жуть
Похоронок вой», -
Так писал солдат жене.
«В мыслях я с тобой.
Жди, и я вернусь к тебе
Даже неживой…»
У кожнага з паэтаў-аматараў свае прычыны звароту да тэмы вайны і міру. Адных хвалюе нестабільнасць у сучасным свеце, другія належаць да таго пакалення, якое мела магчымасць жыць побач з жывымі сведкамі і ўдзельнікамі вайны, чуць іх, слухаць іх аповеды пра баі і ваенныя дарогі і ім ёсць чым падзяліцца, у кагосьці ўдзельнікамі вайны былі дзеды ці айцы…
Баявы шлях бацькі Валянціны Марчанка пачаўся з баёў пад Сталінградам. Потым яго ногі крочылі на ўсход па палях і дарогах Расіі, Украіны, далей – па Румыніі, Венгрыі, Австрыі. Таму сярод многіх яе твораў пра вайну ёсць нямала прысвечаных яму, самаму дарагому чалавеку, яго пуцявінам, яго стойкасці і мужнасці. Адзін з яе вершаў “Сапогам я солдатским сочинила б поэму”.
…Отделенья стрелковые – все полки или роты,
Вы четыре ведь года пехотою по фронту,
Вы шагали под пули, чтоб страна победила,
Сапогам я солдатским обелиски б отлила…
“НЕ СМЕЙТЕ ПАМЯТЬ ХОРОНИТЬ”
Асноўнай часткай аўдыторыі было падрастаючае пакаленне – вучні навучальнай установы г. п. Краснаполле. Было бачна, як уважліва лавілі яны кожнае слова, успрымалі кожны факт і не хавалі сваіх эмоцый.
“Мяне здзівіла і парадавала такая рэакцыя маіх вучнях. Слухаюць, гляджу, як заварожаныя, значыць разумеюць матэрыял, значыць ёсць водгук у іх сэрцах. Я сама таксама пад вялікім уражаннем. Дзякуй за такое змястоўнае і эмацыянальнае мерапрыемства”, - падзялілася настаўніца А. М. Брыльянтава.
Кульмінацыяй дзейства стала ўскладанне кветак да помніка Салдату-Вызваліцелю.
Святую Памяць нельга згубіць, страціць. Яе трэба захоўваць і перадаваць нашчадкам, каб не паўтарыліся крывавыя ўрокі вайны і бесчалавечныя праяўленні фашызма.
“Не смейте Память хоронить” – назва мерапрыемства, яго асноўная ідэя і галоўны запавет самога жыцця нам і нашым нашчадкам.
Пакуль мы помнім, успамінаем, слухаем, пішам ці чытаем пра удзельнікаў вайны, мы вяртаем іх у “Бессмяротны полк”, вучымся іх уменню любіць сваю Радзіму і цаніць мір.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”