Праз метадычную вучобу кадраў да паляпшэння практыкі культурных мерапрыемстваў
У ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” з мэтай павышэння прафесійнага майстэрства кадраў і паляпшэння практыкі культурных мерапрыемстваў адбыўся семінар для клубных работнікаў.
“Кадры рашаюць усё, калі яны добра падрыхтаваныя”, – лічыць метадыст В. А.Марчанка і імкнецца арганізоўваць вучобу кадраў сістэмна і разнапланава, накіроўваць яе на рашэнне прафесійных цяжкасцяў і на павышэнне кампетэнцый спецыялістаў, імкнецца максімальна набліжаць вучобу да практыкі работы і ажыццяўляць яе ў апераджальным рэжыме.
У ходзе семінара, які адбыўся 28 студзеня ў Краснапольскім РЦК, разглядаліся асаблівасці рэалізацыі перспектыўнага плана, пытанні арганізацыі дзейнасці ўстаноў у рамках тэматыкі 2021 года – Года народнага адзінства, рэалізацыі календара раённых конкурсаў, фестываляў, прафесійных конкурсаў па традыцыйнай культуры, асаблівасці арганізацыі экспедыцыйнай работы клубных устаноў.
Удзельнікі семінара былі запрошаны на раённую выстаўку рамёстваў і ДПМ “Жывое дрэва рамяства”, дзе адначасова атрымалі ад метадыста майстар-клас па яе адкрыццю і прэзентацыі.
Падбор і асвятленне неабходнай інфармацыі ў розных формах – яшчэ адна неабходная і значная дзейнасць у практыцы метадычнай работы.
Для клубных работнікаў быў прапанаваны агляд метадычнай літаратуры па тэме семінара, неабходнай у арганізацыі работы клубных устаноў. Яны былі забяспечаны неабходнымі раздатачнымі метадычнымі матэрыяламі.
В.А. Марчанка, метадыст 1 катэгорыі ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”