Праздничный вечер к 23 февраля
Святочны вечар, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны
21 лютага 2014 года ў 15.00 у тэатры драмы і камедыі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча адбыўся святочны вечар, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны. У гэты дзень першыя асобы горада ўшаноўвалі ўсіх тых, для каго абарона Айчыны стала прафесіяй - ветэранаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама салдат і афіцэраў, якія сёння нясуць службу. Са сцэны гучалі словы віншавання і падзякі ад начальніка Бабруйскага гарнізона, палкоўніка Цялегіна Аляксандра Яўгенавіча, старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Бонахава Дзмітрыя Міхайлавіча, старшыні Бабруйскай гарадской Рады дэпутатаў Кавалевіча Міхаіла Сідаравіча, старшыні Бабруйскай раённай Рады дэпутатаў Баркоўскага Леаніда Андрэевіча, главы адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска Лісоўскага Аляксандра Мікалаевіча, главы адміністрацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска Хілінскага Юрыя Станіслававіча і ваеннага камісара Бабруйскага аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята, палкоўніка Марчанка Аляксандра Уладзіміравіча. На ўрачыстай частцы мерапрыемства былі ўручаны ганаровыя граматы, падзячныя лісты, грашовыя прэміі за дасягнутыя высокія вынікі, прыкладную вайсковую дысцыпліну і актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычнай рабоце.
Музычным падарункам у гэты вечар сталі выступленні салістаў і творчых калектываў горада, якія не засталіся ўбаку і падрыхтавалі яркую і святочную канцэртную праграму. Павіншавалі ўсіх прысутных сваімі выступленнямі Анастасія Турко - ваеннаслужачая 147-й зенітна-ракетнай брыгады і Вячаслаў Герасімовіч - вайсковец унутраных войскаў вайсковай часткі 5527; а таксама Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца "Кукушачка" (кіраўнік М.В. Кенінг), узорны ансамбль танца "Чараўніцы" (кіраўнік І.І. Сытнік), узорны ансамбль танца "Васілёк" (кіраўнік Н.М. Зіновенка) ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Росквіт" г.Бабруйска"; узорная вакальна-харавая студыя "Клас" (кіраўнік А.А. Селех) УА "Цэнтр мастацкай творчасці для дзяцей і юнацтва г.Бабруйска"; Аляксандра і Ірына Тіханавы - салісты Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра песні "Шына-най" (кіраўнік А.Я. Яфіменка), народны камерны хор (кіраўнік Т.В. Мальчаўскене), народны хор ветэранаў вайны і працы (кіраўнік В.І. Бакурава), салісты ўзорнага музычнага тэатра "Слугі трох муз" (кіраўнік І.В. Петраш) Артур Фядоранка і Святлана Бурак; народны казачы ансамбль "Вольніца" (кіраўнік В.І. Боўда) УК "Цэнтр вольнага часу і творчасці г.Бабруйска".
Сёння мужнасць, годнасць і гонар неабходны кожнаму, хто служыць Айчыне не толькі са зброяй у руках. Добрасумленная праца, якая забяспечвае росквіт роднага краю і краіны, адказнасць за лёс блізкіх людзей, актыўная жыццёвая пазіцыя і неабыякавасць да таго, што адбываецца вакол, - у гэтым заклад мірнай будучыні.
Загадчык
арганізацыйна-метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"
Наталля Чорная
Фота
Сяргея Грэбяневіча