Прэм’ера спектакля «Модны шляхцюк» адбылася ў Бялыніцкім раённым цэнтры культуры
27 сакавіка ў Бялыніцкім раённым цэнтры культуры адбылася прэм’ера спектакля па п’есе Каруся Каганца «Модны шляхцюк» у пастаноўцы народнага тэатра юнага гледача, прымеркаваная да Міжнароднага дня тэатра. Пастаноўшчык спектакля Тамара Падымака.
Ролі бліскуча выканалі людзі рознага ўзросту і прафесій: Лілія Свірэйка, Анатоль Віннікаў, Антон Касцоў, Дзяніс Руцкі, Валерый Макаранка, Аляксандр Салдаценкоў, Ірына Касцова, Таццяна Чачура, Галіна Клінцова, Уладзімір Чупыркін. Самадзейныя артысты адчулі і перадалі характары сваіх герояў, змаглі раскрыць гледачам атмасферу той эпохі, калі ў краіне паўстала праблема сапраўднага шляхецтва.
Прыхільнікі тэатральнага мастацтва, якія прыйшлі на прэм’еру, з цікаўнасцю сачылі за дзеяннямі, якія адбываліся на сцэне і шчырымі апладысментамі адарылі самадзейных артыстаў за іх работу.
У свой юбілейны год тэатр юнага гледача раённага цэнтра культуры, у 2018 годзе спаўняецца 50 год з дня надання яму звання «народны», плануе парадаваць бялынічан і гасцей горада не адной цікавай пастаноўкай.
Людміла Куранкова, метадыст РЦК ДУК «ЦКС Бялыніцкага раёна»