Прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” прайшла ў Цэнтры вольнага часу і творчасці г. Бабруйска
У фае ўстановы культуры “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска” пачалася работа выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” сумесна з Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Свой шлях выстава пачала ў ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска”. Першымі наведвальнікамі нашай выставы былі вайскоўцы 147-га зенітнага ракетнага полка. 27 лютага адбылася прэзентацыя выставы “Шляхі праваслаўя на тэррыторыі Бабруйскай епархіі” для навучэнцаў 6-х класаў ДУА “Гімназія №2 г. Бабруйска”. Прэзентацыю адкрыў настаяцель храма “Целительница” г. Бабруйска іераманах Андрэй, які благаславіў выставу. А экскурсію па праваславным выявам, правяла настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа №21 г. Бабруйска” Ракушэва Наталля Іванаўна.
Наталля Іванаўна распавяла дзецям, што адбывалася ў 16-19 стагоддзях, якія былі храмы на тэрыторыі горада і што ў іх захоўвалася. Пра цяжкія становішча Савецкага часу. Вялікім выпрабаваннем для беларускага народа – гады Вялікай Айчыннай вайны і ў гэтыя часы ў Бабруйску адкрыліся некалькі храмаў. Гісторыю і развіццё Бабруйскай епархіі, якая прайшла праз шмат гадоў і цяпер захоўвае сваю традыцыю. Своеасаблівы ўрок духоўнасці атрымалі навучэнцы гімназіі. У завяршэнні экскурсіі Наталля Іванаўна хлопцам і дзяўчатам задала пытанні, і пацікавілась што ім больш за ўсё запомнілася.
Гісторыя епархіі складаецца не толькі з дат і імён, яна застаецца ў жыцці храмаў, якія напаўняюць духоўным жыццём наш горад. З выставай “Шляхі праваслаўя на тэрыторыі Бабруйскай епархіі” вы маеце магчымасць пазнаёміцца на працягу сакавіка.
Ірына Сакалоўская, метадыст па працы з дзецьмі УК “Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска”