Пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь створан Рэспубліканскі савет па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці
18 красавіка 2017 года Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь быў падпісан загад аб стварэнні Рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці.
У склад савета ўвайшлі: Чэрнік В.М., намеснік міністра Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, іншыя прадстаўнікі Міністэрства культуры, якія курыруюць клубныя ўстановы і развіцце народнай творчасці, а таксама кіраўнікі, навукоўцы, спецыялісты абласных цэнтраў народнай творчасці, грамадска-культурнага цэнтра, рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, ДУК “Мінскканцэрт”, дзяржаўных устаноў культуры “Інстытут культуры Беларусі” і “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры i мастацтваў”, рэдакцыі газеты “Культура”.
Першае ў 2017 годзе выяздное паседжанне савета ў новым складзе адбудзецца 11-12 мая 2017 года на базе Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці.
Старшынёй савета з’яўляецца Хмялькоў Алег Фёдаравіч, дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. Хмялькоў А.Ф. працуе ў цэнтры з 2004 года на пасадзе намесніка дырэктара цэнтра, з чэрвеня 2006 года – дырэктарам цэнтра. Агульны стаж працы складае 25 год, з іх у сферы культуры – больш за 20 год. Мае вышэйшую адукацыю, скончыў Беларускі ўнівестітэт культуры па спецыяльнасці “Рэжысура, рэжысура народных абрадаў і святаў”, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай”.

Хмялькоў А.Ф., акрамя гэтага, з’яўляецца членам рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтваў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, членам Усерасійскага Савета дырэктароў Дамоў (Цэнтраў) народнай творчасці. Па выніках работы за 2016 год прызнаны пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Чалавек Года культуры» ў намінацыі «Клубная дзейнасць».
Алегам Фёдаравічам вядзецца актыўная работа па наладжванню міжнародных сувязяў, што дазваляе пашырыць магчымасці папулярызацыі беларускай культуры за мяжой. Цесная сувязь наладжана ім з шэрагам рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Міжнароднай Асацыяцыяй фальклорных груп, Нацыянальным цэнтрам культуры Літвы і іншымі.