“Пятроўскія радасці” аграгарадка Каменка Чавусскага раёна.
Гэты трэцці раённы фэст прайшоў 12 ліпеня у Дзень Святых апосталаў Пятра і Паўла на тэрыторыі Пятровай крыніцы.
Свята пачалося з традыцыйнага хроснага ходу і асвяшчэння крыніцы. Апасля адбыліся конкурс традыцыйнай юшкі з мясцовых відаў рыбы “Пятроўская юшка”, конкурсы “На лепшы Петроўскі вянок” і “Пятроўскія дранікі”.
У творчым конкурсе “Пятроўскі вянок” прыняла ўдзел 14 арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Самым лепшым, па рашэнню журы, стаў вянок калектыва самадзейнай творчасці “Суседзі” Чавускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Другое месца падзялілі Чавускі лясгас, дзіцячая школа мастацтваў, Сярэдняя школа № 1. Дыплом ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў і мастацкіх рамёстваў г. Чавусы.
У конкурсе “Пятроўская юшка” першае месца падзялілі Чавускі лясгас і Каменскі сельскі выканаўчы камітэт. Другое месца дасталося калектывам Гарбавіцкага і Радамльскага сельскага выканаўчага камітэта, Чавуская раённай бібліятэчнай сетцы, Чавусскаму раённаму гісторыка-краязнаўчаму музею. Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны калектыў Асінаўскага сельскага выканаўчага камітэта.
У конкурсе “Пятроўскія дранікі” з 16-ці арганізацый удзельнікаў дыпломам 1 ступені ўзнагароджаны калектыў АСБ Беларусбанка, Асінаўскі сельскі выканаўчы камітэт, менавіта Шчарбянкова Святлана Уладзіміраўна, носьбіт дадзенага элемента нематэрыяльна-культурнай спадчыны, загадчык Антонаўскага сельскага Дома культуры. Такасама дыпломам першай ступені ўзнагароджан калектыў Сярэдняя школа № 2 г. Чавусы. Другое месца падзялілі Вайнілаўскі і Ваўкавіцкі сельскі выканаўчы камітэт, Чавусскі цэнтр фізкультурна-аздараўленчай работы. Калектыў Чавусскага раённага Цэнтра культуры і вольнага часу атрымаў дыплом ІІІ ступені.
Далецкая Алеся, загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва і рамёстваў раённага Цэнтра культуры і вольнага часу ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чавускага раёна”