Районный праздник “Зажынкі – 2024”
28 чэрвеня 2024 года на Бабруйшчыну завітала свята – Зажынкі!
Мы ўсе разам яшчэ раз пакланіліся зямельцы – маці, пакланіліся кожнаму коласу, кожнай тоненькай сцяблінцы, бо гэта – наша жыццё…
Перш, чым пайшлі жнейкі зажынаць першы сноп, як здаўна павялося на Беларусі, удзельнікаў свята павіншавалі: старшыня Бабруйскага райвыканкама Сухадольскі А.М., старшыня Бабруйскага райсавета Старавойтава І.Э., дырэктар ААТ “Невский Агро” Стрыжэўскі М.М.
Пад гучанне жніўных песен, у выкананні народнага хора работнікаў культуры раённага Цэнтра культуры, жнеі паклалі на ўскрай поля каравай былога ўраждая, свянцоную соль, малако і яйкі, як даніну зямлі і падзяку Богу. А потым зажалі каласкі, з якіх атрымаўся першы сноп.
Прынеслі снапок з шырокага поля, з ядранага жыта. Гаспадару першы сноп – жыту на ўраджай, гаспадару на доўгі век.
Удзельнікі свята павіншавалі камбайнераў добрымі словамі: “Дай жа, Божа, добрае надвор’е на вашу работу! Са святам! Да сустрэчы на Дажынках!”.
Ксенія Ліснеўская, метадыст метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сісэма Бабруйскага раёна”