Раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2018» прайшло ў аграгарадку Жылічы Кіраўскага раёна
У суботу, 15 верасня, абноўлены і ўпрыгожаны аграгарадок Жылічы прымаў гасцей і ўдзельнікаў раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2018».
Распачалася насычаная праграма «Дажынак - 2018» адметнай падзеяй: адкрыццем алеі крэатыўных лавак. У святочны дзень каля помніка студэнтам і выкладчыкам Жыліцкага саўгаса-тэхнікума, загінуўшым на франтах падчас Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі і госці «Дажынак» ушанавалі іх памяць. Прысутныя застылі ў мінуце маўчання, затым усклалі кветкі да помніка.
Значнай падзеяй для жыхароў аграгарадка стала адкрыцце міні-маркета пасля мадэрнізацыі. Па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Жылічы пад музыку народнага духавога аркестра «Фанфары Кіраўска» святочным шэсцем «Гонар зямлі Кіраўскай» пракрочыла калона дэлегацый сельгасарганізацый на чале з кіраўніцтвам раёна, ганаровымі гасцямі. Лідараў уборачнай кампаніі вылучалі чырвоныя стужкі «пераможца жніва - 2018».
Менавіта ў гэты дзень былі падведзены вынікі сёлетняй уборачнай кампаніі. У гэты святочны дзень героі жніва знаходзіліся ў цэнтры ўвагі, іх ўшаноўвалі на галоўнай сцэне падчас святочнага мерапрыемста «Пераможцаў шчыра славім».
Дажынкавы сноп новага ўраджаю быў уручаны кіраўніку раёна Аляксандру Міхайлавічу Бутараву. Старшыня райвыканкама павіншаваў усіх са святам заканчэння уборачнай кампаніі. Кіраўнік раёна выказаў шчырую ўдзячнасць усім удзедьнікам жніва за іх самаадданую працу. Аляксандру Міхайлавічу быў уручаны святочны каравай ад працаўнікоў Кіраўшчыны як сімвал жыцця, урадлівасці і дабрабыту. Урачыста былі ўнесены караваі ўсіх сельскагаспадарчых арганізацый раёна.
На працягу ўсёй праграмы музычныя прывітанні дарылі прысутным ансамбаль народнай песні «Радныя галасы» раённага Цэнтра культуры і досуга, узорны харэаграфічны калектыў «Паскакушкі», навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў раёна, удзельнікі аматарскай мастацкай творчасці, салісты іншых клубных устаноў.
На працягу ўсяго дня працавалі тэматычныя падворкі, якія ладзілі клубныя ўстановы раёна: «Дажыначны кірмаш»: «Чыгірынскі падворак», «Паўлавіцкі пачастунак», «Рассветаўскія прысмакі», «Свята садавіны і агародніны», КСУП «Ніва - Барсукі», «Мядовы рай», «Сардэчна запрашаем. КСУП Барчыцы-агра», «Сельское подворье», «Свята хлеба». Працавала «Рамесная слабада», дзе кожны мог падзівіцца на вырабы майстроў і папрысутнічаць на майстар-класах.
На творчай пляцоўцы «Кіраўская сядзіба» з канцэртнымі праграмамі выступалі удзельнікі аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Барчыцкага, Мышкавіцкага, Баравіцкага, Чыгірынскага, Дабаснянскага сельскіх дамоў культуры, Паўлавіцкага Цэнтра культуры, Стайкаўскага сельскага клуба.
На працягу ўсяго дня працавала дзіцячая пляцоўка «Краіна дзяцінства», дз для маленькіх гледачоў творчымі калектывамі раённага Цэнтра культуры і досуга праводзіліся гульнёвыя праграммы.
У вячэрняй праграме свята адбылася святочная канцэртная праграма «Прыміце вітанне». Завершылася свята святочным фейерверкам і святочнай дыскатэкай.
Вольга Нігаматуліна, метадыст ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна»
Фота Максіма Мікешына