Раённы агляд-конкурс музейных куткоў і пакояў пачаўся ў Быхаве

3 сакавіка ў Быхаўскім раёне пачаўся раённы агляд-конкурс музейных куткоў і пакояў, створаных пры ўстановах культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”. Работнікамі культуры праведзена крапатлівая праца па выяўленню старадаўніх прадметаў побыту, прылад працы, рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладной творчасці і іншых этнаграфічных матэрыялаў.
Першымі распачалі ўдзел у конкурсе работнікі Гарадзецкага сельскага Дома культуры і Баркалабаўскага культурна-спартыўнага Цэнтра.
Музейны пакой пры Гарадзецкім сельскім Доме культуры створаны ў 1998 годзе. Экспанаты пачынала збіраць і збірае па сей час Ніна Кубліцкая, загадчыца Гарадзецкага СДК. З вялікай любоўю расказвае яна пра кожны здабыты ў экспедыцыі экспанат. Пра кожны яна можа расказваць з вялікім захапленнем. Асаблівы гонар вызываюць экспанаты: драўляны ложак, калыска, старынны драўляны грэбень. Ёсць тут нават і элементы ткацкага станка, якім карысталіся раней мясцовыя жыхары. У музейным пакоі для дзяцей акрамя экскурсій праводзяцца нават і беларускія абрады, такія як “Хрэсьбіны” і іншыя.
На баркалабаўскай зямлі жывуць людзі, якія не абыякавыя да гісторыі роднай вёскі, да сваёй спадчыны. Па ініцыятыве работнікаў Баркалабаўскага КСЦ Алены Усавай и Надзеі Данілкінай збіраюцца эксапанаты быту для музейнага пакоя “Наша Спадчына”. Тут праводзяцца экскурсіі, пад час якіх усе жадаючыя маюць магчымасць не толькі пазнаёміцца з гісторыяй развіцця роднага края, але і атрымаць карысную інфармацыю аб беларускай народнай кухні, сямейных традыцыях, аб гісторыі баркалабаўскага края. Аснову гаспадарчай дзейнасці жыхароў вескі Баркалабава з даўніх часоў складала земляробства, якое арганічна спалучалася з развядзеннем свойскай жывёлы і разнастайнымі промысламі. Побач з вёскай есць лес, таму прыкметнай дапамогай у гаспадарцы былі здабыўныя промыслы. Мабыць таму найбольш развіта ў гэтай мясцовасці лозапляценне. Амаль кожны гаспадар можа сплесці карзіну, альбо кошык для хатняга выкарыстоўвання. Бо нарадзіўшыся ў вёсцы на беразе Дняпра, дзе ўсе плялі неабходныя для ўжытку пабытовыя рэчы – кошыкі, кашы, кашолкі, дзеці з маленства вучыліся плесці з лазы. Таму асобнае месца ў музейным пакоі займаюць рэчы сплеценыя з лазы і рэчы хатняга абіходу. Музейны пакой наведваюць людзі, якія захапляюцца фальклорнай спадчынай. Аматары фальклору ўдзельнічаюць у народных святах і абрадах, для іх праводзяцца сустрэчы з народнымі ўмельцамі, на якія запрашаюцца дзеці і моладзь.
Калектыў Баркалабаўскага КСЦ знаходзіцца заўсёды ў творчым пошыку і ўсю сваю энергію накіроўвае на арагнізацыю змястоўнага, цікавага і карыснага адпачынку насельніцтва.
Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць музейныя экспазіцыі сельскіх клубных устаноў Быхаўскага раёна і дакрануцца да паўсядзённага жыцця традыцый нашых продкаў-беларусаў.


Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”