Раённы Дом культуры Шклоўскага раёна запусціў акцыю “Слова на роднай мове”

Двадцаць першага лютага ўвесь свет адзначае ўрачыстае свята – Міжнародны дзень роднай мовы. Для кожнага беларуса родная мова, якая гучыць у сэрцы – гэта менавіта беларуская мова.
У сувязі з гэтым раённы Дом культуры запусціў невялічкую акцыю-чэлендж “Слова на роднай мове”, паводле якой трэба было прачытаць твор (або урывак з твора) беларускага аўтара, засняць на відэа і даслаць на электроны адрас Дома культуры або выкласці ў сацыяльныя сеткі.
У акцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі, выхаванцы клубных фарміраванняў дзяржаўнай установы культуры “Централізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”, а таксама неабыякавыя да гэтага добрага свята людзі.

С.Л. Буевіч, метадыст па арганізацыі работы з дзецьмі і падлеткамі ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна”