Раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2015” прайшоў у Глускім раёне
Добры настрой на працягу ўсяго мерапрыемства дарылі салісты раённага Дома культуры, калектывы мастацкай самадзейнасці Глускага района,. Яны спявалі вяселыя песні, танцавалі, жартавалі, заражая гасцей сваім пазітывам і вяселымі ўсмешкамі на тварах.
Традыцыйна адбылося абрадавае дзейства – дзяўчаты выносілі караваі ўраджаю 2015 года ўсіх гаспадарак раёна.
Для дзяцей была наладжана спецыяльная тэматычная пляцоўка, на якой работнікамі раённага Дома культуры была праведзена гульнёвая праграма “Круціцеся жорны”. Казачныя персанажы Аленка і Марыська вучылі дзяцей як нялёгка здабываецца хлеб. Дзеці збіралі каласкі, малацілі на жорнах зерне, потым у эстафетнай гульні пераносілі мяшкі на млын, дзе з гэтага зерня рабілі муку. Усе гэта адбывалася ў гульнёвай форме, дзеці атрымалі прызы, добры настрой і прыемныя ўражанні.
Свята “Дажынкі-2015” у Заеліцы прайшло, але святочны настрой і прыемныя ўспаміны застануцца яшчэ надоўга!
Ермакова В.А., намеснік дыректара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Глускага раёна.