Раённы семінар-практыкум «Экспедыцыйная дзейнасць, як частка краязнаўчай работы клубнай установы» прайшоў у Бялыніцкім раёне
31 кастрычніка ў Бялыніцкім раённым цэнтры культуры адбыўся раённы семінар-практыкум для спецыялістаў ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна» па тэме: «Экспедыцыйная дзейнасць, як частка краязнаўчай работы клубнай установы».
Падчас семінара было разгледжана шмат актуальных пытанняў, акрэслены магчымасці комплекснага падыходу ў рабоце клубных ўстаноў раёна па захаванню і папулярызацыі лакальных культурных традыцый. Асаблівая ўвага была нададзена методыцы работы з фальклорна-этнаграфічным матэрыялам, пераемнасці і захаванню традыцый і звычаяў у сучаснай сям’і, дзякуючы чаму ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.
Клубныя ўстановы прадставілі прэзентацыі па выніках экспедыцыйнай дзейнасці 2018 года. У практычнай частцы паказалі фрагменты свят і абрадаў, якія захаваліся на Бялыніччыне і працягваюць сваё жыццё: «Вясельны абрад» у выкананні народнага вакальнага ансамбля народнай песні «Вабічанскія ўзоры» Вішоўскага СЦКіВЧ, «Троіца» і «Яблычны спас» у выкананні спецыялістаў Машчаніцкага СК і Кудзінскага СДК, і інш.
Пры падвядзенні вынікаў семінара ішла размова пра пошук новых форм і метадаў дзейнасці па захаванні і развіцці традыцыйнай культуры раёна.
Да семінара была арганізавана выстаўка і зроблен агляд мэтадычных матэрыялаў, выдадзеных Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы, матэрыялаў, распрацаваных метадычнай службай раённага цэнтра культуры.
Л.М.Куранкова, метадыст РЦК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна»