Рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок” прайшоў у Бабруйскім раёне
Восень ідзе па Бабруйшчыне! Са спорымі дажджамі, залатымі хлябамі, шчодрая, ласкавая, багатая! Усе вакол яркае і маляўнічае. Лістота залатая і барвовая, а неба ў ясны дзень такое сіняе, якім не бывае ў іншыя часы года.
Напэўна, зусім не выпадкова, што менавіта восенню, у гэтую прыгожую пару года, ў жывапісным мястэчку Глуша праводзіцца рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”.
8 кастрычніка 2022 года ўжо ў транаццаты раз мы зноў сустрэліся з цікавымі, таленавітымі, цудоўнымі майстрамі, творчымі калектывамі з розных бакоў нашай вобласці і ўсяго Бабруйскага раёна.
У фестывалі прынялі ўдзел госці з Аспіповіцкага, Чавускага, Клічаўскага, Мсіслаўскага, Глускага раёнаў, а таксама з горада Бабруйска. Прыемна бачыць тых, хто з года ў год завітвае да нас на фестываль і з задавальненнем паказваюць нам свае таленты.
Фестываль быў напоўнены яркімі, насычанымі і запамінальнымі падзеямі.
Работа плэнера па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам народных майстроў Боўды Ю.І. і Арлова А.В. Тут Дыпломамі III ступені ўзнагароджана Д. Навакшанава (Чавускі раён), дыпломам II ступені ўзнагароджан В, Дземешкевіч (Клічаўскі раён), дыпломам I ступені ўзнагароджан Н.Мартынаў (Мстістаўскі раён).
Прайшоў майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры.
Гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні “Люблю цябе Белая Русь”. Дыпломамі I ступені былі ўзнагароджаны: О.Русецкая, салістка вакальнай групы “Вечарынка” Сычкаўскага СК (Бабруйскі раён), У. Бурак, А. Іванова, салісткі Міхалёўскага СДК (Бабруйскі раён), ансамбль народнай песні і музыкі “Бліскавіца” (ГУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска). Дыпломамі II ступені былі ўзнагароджаны: народны ансамбль народнай песні “Землякі” Гарбацэвічскага СДК (Бабруйскі раён), І.Шаціла, саліст заслужанага аматарскага калектыва РБ, народнага хора імя В.Е. Балаханава (ГУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска”), А.Рак, салістка Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён). Дыпломамі III ступені былі ўзнагароджаны: А.Міхасенка, салістка Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), А.Асташева, В. Каваленка, салісткі дзіцячага гуртка эстрадных спеваў “Звонкий голос” Каменскага СК (Бабруйскі раён), аматарскае аб’яднянне “Кологод” ГУК “ЦКС Клічаўскага раёна”.
У конкурсе тэатралізаваных прэзентацый абрадаў “Вяртанне да вытокаў” Дыпломам III ступені ўзнагароджан калектыў Туголіцкага СДК (Бабруйскі раён), Дыпломам II ступені ўзнагароджана аматарскае аб’яднанне “Кологод” (Клічаўскі раён), дыпломам I ступені ўзнагароджан калектыў Гарохаўскага ДНТ (Бабруйскі раён).
У конкурсе-выставе блюд нацыянальнай беларускай кухні з таркаванай бульбы “Пікнік па-беларускі” Дыпломамі пераможцаў ўзнагароджаны Брожскі СКБ і Бортнікаўскі СДК (Бабруйскі раён).
У культурна-забаўляльным конкурсе “Хозяйка Глушанскога Хуторка - 2022” тытул “Хозяйка Глушанского Хуторка - 2022” атрымала Ангеліна Канойка, Туголіцкі СДК (Бабруйскі раён).
Таксама прайшоў кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай пардукцыі, а таксама цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў рэгіянальнага фестываля народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”.
За актыўны ўдзел у фестывалі былі ўзнагароджаны мастера дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Бабруйскага раёна, г. Бабруйска, Клічаўскага раёна, Глускага раёна.
Фестываль “Глушанскі хутарок” – гэта магчымасць сустрэць старых сяброў, знайсці новых, а таксама адпачыць на свежым паветры, атрымаць асалоду ад прыгожых песен і танцаў, паспрабаваць стравы сапраўднай беларускай кухні, а таксама набыць выдатныя сувеніры на доўгую памяць аб гэтым фестывалі.
Марыя Лаўрыновіч, загадчык аддзела народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна”
Фота: Юрый Юркевіч, фотакарэспандэнт рэдакцыі раённай газеты “Трыбуна працы”; Віктар Шэйкін, фотакарэспандэнт газеты “Камерцыйны кур’ер”