Рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” прайшоў у Касцюковічах у шосты раз

22 мая 2021 года на Касцюкоўшчыне адбыўся VI рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.
Фестываль паэзіі і музыкі стаў сапраўдным брэндам Касцюковіцкага раёна, які збірае на творчых пляцоўках сапраўдных аматараў паэзіі і выканаўцаў аўтарскай песні з усіх куткоў Беларусі. Фестываль ладзіцца адзін раз у год з мэтай захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны, выяўлення таленавітых маладых паэтаў і аўтараў, выхавання мастацкага густу ў моладзі, пашырэння творчых кантактаў і культурных сувязей.
У гэтым годзе на фестываль завітала шмат гасцей: старшыня Магілеўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Алякасндр Мікалаевіч Казека, начальнік аддзела ўправлення культуры Багамазава Іна Міхайлаўна, намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Меньшыкава Таццяна Фёдараўна; спецыялісты Магілеўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы: намеснік дырэктара Балаўнева Іна Васільеўна, галоўны рэжысер установы Білык Зінаіда Іванаўна, вядучы спецыяліст Саўчанка Алена Уладзіміраўна; спецыялісты Магілеўскай абласной бібліятэкі імя У. Леніна: Сарокіна Ілона Уладзіміраўна, дырэктар установы, Дзятлава Галіна Мікалаеўна, галоўны бібліятэкар; паэты і пісьменнікі-землякі, творчыя калектывы з суседніх раёнаў: Крычаўскага, Хоцімскага, Клімацікага, Чэрыкаўскага, Чавускага і іншых раенаў.
На ўрачыстым адкрыцці фестывалю прывітальнае слова да ўсіх удзельнікаў і гасцей накіраваў старшыня райвыканкама Гарбачэўскі Аляксандр Вячаслававіч. У сваім выступленні ён адмеціў, што выхаванне дзяцей на аснове культурнай спадчыны, гэта вельмі важна для будучага пакалення: “Мы прыкладзём усе намаганні, каб фестываль паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” жыў і квітнеў, каб на нашай Касцюковіцкай зямлі крыніца натхнення бруілася доўнія гады!”.
Упершыню на царамоніі адкрыцця гучала музыка ў выкананні духавых аркестраў. На сцэне выступілі аркестры Магілеўскага, Кіраўскага, Крычаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. Выступленне духавых калектываў упрыгожылі танцавальныя группы са школ горада №1 і №4, а таксама ўдзельнікі ўзорнага харэаграфічнага ансамблю “Мазаіка” дзіцячай школы мастацтваў. На сцэне ў выкананні лепшых творчых вакальных калектываў раёну прагучалі песні: гімн фестывалю “На Пісьмянковым лузе” (аўтар слоў Наталля Дробышава, аўтар музыкі – Дзяніс Леаненка), гімн Касцюковічаў (аўтар слоў і музыкі Мікалай Іваноў, кіраўнік узорнага духавога аркестра “Новае пакаленне” раённага Цэнтра культуры). Прыемным сюрпрызам для ўсіх жыхароў і гасцей горада стала выступленне тэатра-студыі “Адлюстраванне” Магілеўскага дзяржаўнага каледджа мастацтваў. Калектыў выканаў літаратурную пастаноўку “Марыйка” па аднайменнаму твору А. Казекі. Затым пад выкананне ўсіх чатырох аркестраў і групы чарлідзераў сярэдняй школы №2 музычнай кампазіцыі “Мір падобен на каляровы луг” вядучыя далі старт захапляльнаму падарожжу па фестывалю паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг” і ўсе адразу акунуліся ў творчую атмасферу.
Дэлегацыя ў складзе арганізатараў і гасцей фестывалю накіравалася на гісторыка-культурны аб’ект “Пісьмянкоў луг” у вёску Бялынкавічы, дзе нарадзіўся і рос вядомы паэт-зямляк Алесь Пісьмянкоў. Там адбылася цырымонія ўскладання кветак да памятнага знаку і літаратурна-музычная кампазіцыя “Будзем, людзі шчаслівы ўсе!”, на якім юныя чытачы чыталі вершы свайго земляка, пелі песні. Затым для жыхароў вёскі і навучэнцаў Навасаматэвіцкай і Бялынкаўскай школ адбылося свята на лузе. На беразе Бесядзі гучалі цудоўныя вершы Алеся Пісьмянкова ў выкананні навучэнцаў школ горада і раёна. Выступілі маладыя паэты, пераможцы конкурсу паэзіі “Пісьмянкоў луг-2021”, а свае творчыя праграмы прадставілі Крапівенская, Бялынкавіцкая і Новасаматэвіцкая клубныя установы.
На сцэне маладзежнага культурнага Цэнтра “Юнацтва” адбыўся конкурс аўтарскай песні “На струнах сэрца”. Усяго да ўдзелу заявілася адзінаццаць канкурсанта, пяць з якіх выканаўцы нашага горада. Аўтар Наталля Дробышава напісала песні для народнага вакальнага калектыву работнікаў ЖКГ “Бліскавіца” і народнага ансамблю народнай песні “Калініца”. Упершыню ў конкурсе прымаў удзел духавы аркестр Магілеўскага раёна, які разам з салістам выканаў песню “Жураўлі на Палессе ляцяць”.
У актавай зале дзіцячай школы мастацтваў праходзілі паэтычныя чытанні “У родным слове цэлы свет”. Затым маладыя паэты і ўдзельнікі народнага літаратурнага аб’яднання “Крынічка” правялі творчую сустрэчу з членамі Магілеўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаную 15-годдзю з дня стварэння. Сярод гасцей былі Аляксандр Казека, Жанна Усціновіч, Уладзімір Ясеў, Наталля Азаранка, Віктар Патапенка, Уладзімір Бербераў. У рамках сустрэчы паэты чыталі свае вершы, а вучні ўстаноў адукацыі гарадоў Касцюковічы і Шклоў прачыталі любімыя вершы Аркадзя Куляшова і Алеся Пісьмянкова.
На сцэне амфітэатру творчыя калектывы і асобныя выканаўцы Магілеўскай вобласці сустрэліся на марафоне “Спявай мая, чароўная зямля”, дзе прагучалі самыя лепшыя песні пра Беларусь і любоў да роднага краю. У гарадскім скверы сярод школ горада праходзіў конкурс каманднага бурымэ “Свет маіх думак”. Затым увазе гледачоў быў прадстаўлены канцэрт народнага духавога аркестру райннага Цэнтра кульуры, прысвечаны 60-й гадавіне з дня устварэння. А ў падарунак калектыву, народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”, пад кіраўніцтвам дырыжора Хадакова Аляксандра, выканаў творчую праграму “Віват, аркестр!”.
Акрамя гэтага, у рамках свята адбыўся конкурс выстаў вырабаў ДПМ майстроў-рамеснікаў “Натхненне душы” і літаратурных выстаў сярод девяці бібліятэчных сетак Магілёўскай вобласці. Лепшымі па зместу сталі бібліятэчныя ўстановы Шклоўскага, Дрыбінская Хоцімскага і Касцюковіцкага раёнаў. Адметна і тое, упершыню на свяце была прадстаўлена выстава літаратурных інсталяцый “Жывы верш”, арганізаваная бібліятэкамі Касцюковіцкага раёна.
Фінальным акордам фестывалю стала ўрачыстае закрыцце, на якім узнагародзілі ўсіх канкурсантаў па намінацыям. У развітальным слове Аляксандр Казека сказаў: “Трэба больш любіць сваю малую радзіму, захоўваць і памнажаць яе лепшыя традыцыі, бо тым самым мы занясем свой дастойны ўклад у росквіт нашай Беларусі, яе стабільнасць і незалежнасць! Родная мова – гэта наш вялікі народны скабр, наша жыццё, вялікая беларуская спадчына. Так давайце яе берагчы!”.
Да новых сустрэч, фестываль!
















Святлана Захаранка, намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”