Роднаму краю часцінку душы прысвячаю
У кожнага чалавека ёсць вельмі блізкае і роднае месца, дзе ён адчувае сябе спакойна і нязмушана. Вось такім блізкім і родным сэрцу месцам была прысвечана выязная канцэртная праграма “Родному краю часцінку душы прысвячаю” саліста народнага ансамбля народнай песні “Равеснікі” ўстановы культуры “Аўтаклуб” Уладзіміра Коласава, якая адбылася 19 лютага ў вёсцы Тур’е, адным з маланаселеных пунктаў раёна.
У ходзе мерапрыемства гучалі як новыя, так і даўно ўпадабаныя песні, якія глыбока кранулі сэрцы гледачоў. Пранікнёныя вершы пра маляўнічы прысожскі край прагучалі ў выкананні вядучай праграмы Аксаны Аляксеевай.
Сваім пастаянным чытачам мастацкую літаратуру і перыядычныя выданні прадставілі дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Чэрыкаўскага раёна” Тамара Галюта, загадчык аддзела абслугоўвання раённай бібліятэкі Святлана Калілец. Падчас сустрэчы яны вывучылі запыты і перавагі чытачоў, азнаёмілі з літаратурнымі навінкамі.
Таксама вяскоўцы дзякавалі ўдзельнікаў творчай праграмы за песні, якія сагрэлі душы, падораны добры настрой і запрашалі на новыя сустрэчы.
Аксана Аляксеева, метадыст ІМА ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раена”