Родная мова – маё багацце

25 лютага 2026 года сектар па работе з дзецьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска» правёў пазнавальную праграму «Родная мова – маё багацце», прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №20 г. Бабруйска».

На мерапрыемстве вядучая пазнаёміла школьнікаў з гісторыяй узнікнення беларускай мовы, а таксама ўзгадала пра самых знакамітых беларускіх пісьменнікаў, такіх як Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і Васіль Быкаў. Дзецям быў прадэманстраваны тэматычны відэаролік, з якога навучэнцы даведаліся, як родная мова ўплывае на жыццё кожнага чалавека. Падчас гульняў «Перакладзі слова», «Назаві прыказкі», «Казачныя героі» школьнікі размаўлялі па-беларуску, прыгадалі народныя прыказкі і высветлілі, якія жывёлы часцей за ўсё сустракаюцца ў народных казках.

Пазнавальная праграма сфарміравала ў школьнікаў пачуццё гонару за нашу беларускую мову і культуру.

Наталля Давідовіч, метадыст сектара па работе с дзяцьмі ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»