Семінар-практыкум па выцінанцы прайшоў для майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва у абласным цэнтры народнай творчасці
У Магілёўскім абласным метадычным цэнтры працягваецца серыя мерапрыемстваў, прысвечаных выцінанцы. 19 красавіка ў анлайн-фармаце прайшоў семінар-практыкум “Пасхальная віншавальная паштоўка”. Удзел у ім прынялі майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Краснапольскага, Круглянскага, Магілёўскага, Мсціслаўскага, Асіповіцкага, Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чэрыкаўскага, Чаускага, Шклоўскага раёнаў.
Правяла семінар-практыкум Бярнадская Наталля Мікалаеўна, член Міжнароднага клуба “Папяровыя традыцыі”, ГА “Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці”, народны майстар выцінанкі, стэпендыят Прэзідэнтскага Фонду па падтрымцы таленавітай моладзі “Таленты Беларусі”, настаўнік вышэйшай катэгорыі ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў г.Крычава”.
Наталля Мікалаеўна пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй узнікнення гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паказала асноўныя правілы і прыёмы працы з нажніцамі і паперай. Удзельнікі майстар-класа з натхненнем выразалі пасхальную віншавальную паштоўку. Атрымаліся яны ў кожнага індывідуальнымі і непаўторнымі.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”