СКАРБ НЕАЦЭННЫ
Дыплома лаўрэата I ступені міжнароднага творчага конкурсу “Востраў талентаў” у намінацыі “Літаратурная творчасць” удастоена паэтычная работа Валянціны Марчанка, кіраўніка народнага аматарскага паэтычнага аб’яднання “Світанак” Краснапольскага РЦК.
“Скарб неацэнны” – так названа творчая работа паэткі Краснапольшчыны, і прысвечана яна неацэннаму скарбу, які пакінулі нам нашы таленавітыя продкі, – ручнікам, сатканым рукамі матулі.
Тэма народнай спадчыны, традыцыйнай культуры вельмі блізкая аўтару. І таму што аўтар мае дачыненне да іх па сваёй рабоце – з’яўляецца метадыстам па традыцыйнай культуры ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”, – і таму што яго жыццё з дзяцінства было асвечана жыватворным святлом вясковай культуры. Вясковыя хаты ажыўляліся ўнікальнымі рэчамі, зробленымі ўласнымі рукамі яе гаспадароў, вясковых умельцаў.
“Хата з матчынай душой”, “Арнамент думак”, “Тры агні жыцця”, “Песні маці” – гэтыя і нішыя творы ўвайшлі ў новы зборнік вершаў паэткі “Прыгарні ты да сэрца Радзіму”, які яна прысвяціла Году гістарычнай памяці.
На думку старшыні Краснапольскага райвыканкама, творы нашай зямлячкі валодаюць моцным выхаваўчым патэнцыялам, вядуць да духоўнага сталення, дыхаюць неабыякавасцю да сваіх каранёў, да лёсу роднай зямлі, народа, роднай Беларусі.
Краснапольскі раённы Цэнтр культуры