Слаўгарадскі раён быў насычаны на мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ўтварэння БССР
З 1 па 3 лютага Слаўгарадскі раён быў насычаны на мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю ўтварэння БССР.
1 лютага адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Нашай маладосці колер, нашай Радзімы – гонар». У фае ўсім прысутным была прадстаўлена выстава, распрацаваная дзяржаўнай установай культуры «Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна» і дзяржаўнай установай культуры «Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей», на выставе можна было «перагартаць» старонкі векавой гісторыі, а таксама азнаёміцца з развіццём суверэннай Беларусі. Раённым Домам рамёстваў быў зроблены знак 100-годдзя БССР, бутаньерка, якую падарылі ўсім ганаровым гасцям мерапрыемства.


У глядзельнай зале адбыўся святочны канцэрт. Ганаровыя госці былі ў гэты дзень ветэраны вайны, ветэраны працы, раённая ўлада. Пачалося мерапрыемства з выступлення калектыву мажарэтак, дзіцячай школы мастацтваў, які задаў ўрачысты рытм мерапрыемства. Далей быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнулася старшыня Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Язерская Святлана Аляксандраўна.
У святочным канцэрце прымалі ўдзел салісты раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны ансамбль музыкі і песні «Прысожскія музыкі», народны ансамбль народнай песні «Чапурушкі», супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, выхаванцы дома дзіцячай творчасці. Усе нумары суправаджаліся гучнымі апладысментамі, а некаторыя, усім вядомыя песні, падпяваліся гледачамі.
2 лютага, у Ржаўскім сацыяльна-культурным цэнтры прайшла пазнавальная праграма «100 гадоў БССР: падзеі, факты», у якой дзеці прымалі актыўны ўдзел, адказваючы на пытанні і ўдзельнічаючы ў віктарынах. Таксама, удзельнікі вакальнага гуртка, дарылі сваю творчасць аднагодкам.


3 лютага, у Васькавіцкім сельскім клубе, прайшла канцэртная праграма «Гісторыя і сучаснасць», на якім прысутнічалі ганаровыя госці, ветэраны працы. Сваёй творчасцю радавалі ўсіх гледачоў народныя ансамблі «Чапурушкі» і «Вясковачкі», якія працуюць пры дадзенай клубнай установе. Таксама ўспрымаліся гучнымі апладысментамі салісты Людміла і Таццяна Чабатар.
Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю БССР, у Слаўгарадскім раёне, маюць свой працяг, і ў хуткім часе пройдуць у Новаслабодскім сельскім клубе і Целяшоўскім сельскім Доме культуры.
Святкуючы стагоддзе ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі – мы павінны памятаць пра тое, што з'яўляемся пераемнікамі вялікіх пакаленняў, якія перамагалі на палях бітваў, стваралі нашу эканоміку, навуку, культуру і адукацыю.


Г.Я. Капусціна, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна»