СПАДЧЫНУ ВЫВУЧАЕМ – РАМЁСТВЫ РАЗВІВАЕМ

Традыцыйны раённы конкурс рамёстваў і ДПМ “Жывое дрэва рамяства” у чарговы раз адбыўся на Краснапольшчыне. Гэты конкурс дае магчымасць стымуляваць творчасць, дзяліцца вопытам, спасцігаць таямніцы народнай спадчыны і дэманстраваць культурныя рэсурсы сваёй малой радзімы.
У 2025 годзе у конкурсе прынялі ўдзел 29 канкурсантаў, сярод якіх асобныя ўмельцы, творчыя групы, такія, як клубныя фарміраванні клубных устаноў раёна, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтра дзіцячай творчасці, навучальных устаноў.


“Вельмі прыемна, што на Краснапольшчыне так многа тых, каго займаюць рамёствы і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, хто забяспечвае працэс засваення і захавання традыцыйных відаў народнай творчасці, хто пераводзіць яе і ў сучасныя, даступныя і зразумелыя формы існавання. Мы будзем імкнуцца падтрымліваць творцаў, адшукваць новыя шляхі і сродкі стымулявання іх творчасці, каб вопыт назапашваўся і перадаваўся” – адзначыла арганізатар конкурсу, метадыст па традыцыйнай культуры РЦК В. А. Марчанка.
Уражвала разнастайнасць матэрыялаў і тэхнік, дасканаласць, прыгажосць рукатворных работ, фантазія ўмельцаў і аматараў творчасці.


Выстаўка “Жывое дрэва рамяства” па выніках конкурсу стала сапраўдным упрыгожваннем фае РЦК да раённага злёта перадавікоў, які адбыўся 14 лютага. Цудоўна, што такая вялікая колькасць землякоў і гасцей змаглі ўбачыць работы умельцаў і майстроў, падзівіцца іх творчасці і парадавацца за вялікі культурны рэсурс нашай Краснапольшчыны.


Вынікі конкурсу былі падведзены 21 лютага.
Дыпломамі пераможцаў I ступені адзначаны наступныя ўдзельнікі конкурсу:
- Маскалькова Валянціна Валянцінаўна, майстар РДР (саломапляценне);
- Кіркаўцова Лілія Міхайлаўна, майстар РДР (роспіс па дрэве);
- Банкузаў Аляксей Уладзіміравіч, майстар РДР (лазапляценне);
- Дудашэнка Сяргей Уладзіміравіч, майстар РДР (мастацкая апрацоўка драўніны);
- Андрыянава Вольга Валянцінаўна, майстар РДР (ватная цацка);
- Крапіўніцкая Людміла Віктараўна, кіраўнік клубнага фарміравання Яноўскага СДК (вясковыя кампазіцыі з талашу);
- Кандраценка Алена Уладзіміраўна, кіраўнік клубнага фарміравання Ленінскага СДК (пляценне з ратангу);
- Паплыка Наталля Рыгораўна, кіраўнік клубнага фарміравання Пачапоўскага СДК (ткацтва);
- Некрасава Паўла, клубнае фарміраванне (кіраўнік Т. А. Некрасава) ДУА “Краснапольскі раённы Центр дзіцячай творчасці”;
- Наталля Серабряных, клубнае фарміраванне Тур’яўскога СДК (карціны);
- Анастасія Андрэйчык, Яноўскі СДК (вязаныя ігрушкі);
- Тамара Яфімчык, Яноўскі СДК (вышытыя абярэгі, сувеніры з тканіны);
- Людміла Васількова, Горскі СДК (тэкстыльная лялька, кветкі з фоамірану);
- Анастасія Церахава, ДУА “Палужская СШ” (тэкстыльныя абярэгі);
- Таццяна Акіншава, Казельскі СК (вязанне кручком);
- Клубнае фарміраванне “Традыцыйная беларуская лялька” (кіраўнік А. А. Церахава) ДУА “Краснапольскі раённы Цэнтр дзіцячай творчасці”;
- Клубнае фарміраванне “Фантазия” Тур’яўскога СДК (сувеніры із тканіны і джутавай ніткі);
- Клубнае фарміраванне “Умелыя ручкі” Казельскага СК (талаш);
- Клубнае фарміраванне “Іскусніца” Горскага СДК (кветкавыя кампазіцыі);
- Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту (загадчык Картузова С. С.) установы “Краснапольскі РЦСАН” (дэкупаж, тэкстыльныя сувеніры).
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў у творчасці!
Валянціна Марчанка, метадыст па традыцыйнай культуры РЦК ДУК “Централізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”