Справаздачны канцэрт "Шына-най" прайшоў "З добрым сэрцам"
6 красавіка 2014 года ў канцэртнай зале ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска" прайшоў справаздачны канцэрт "З добрым сэрцам" Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь "Шына-най" (мастацкі кіраўнік Ала Яўгенаўна Яфіменка). Дадзеныя канцэрты сталі ўжо добрай традыцыяй. Прадстаўленыя нумары былі эмацыйнымі па выкананні, яркімі і пранізлівымі па ўтрыманню. На сцэне ў гэты вечар спявалі як даўно ўпадабаныя салісты, так і зусім юныя выканаўцы, сярод якіх выступалі - Марына Эскендарава, Ірына і Аляксандра Ціханавы, Кацярына Лебедзева, Яўген Тоўсцік, Маргарыта Халатава, Яўген Гушча, Дар'я Фралова і шматлікія іншыя. Кожны нумар гледачы сустракалі бурнымі і ўдзячнымі апладысментамі. Упрыгожылі праграму вечара і ўзмацнілі ўражанне Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь "Кукушачка", танцавальны калектыў "Лотас", узорны ансамбль эстрадна-спартыўнага танца "Мара".
З усёй упэўненасцю можна сказаць, што салісты Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь "Шына-най" выклаліся на ўсе сто працэнтаў, і кожны глядач панёс у сваім сэрцы часцінку дабра і добры настрой.
Метадыст
арганізацыйна-
метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў
г.Бабруйска"
Марына Шыла
Фота
Сяргей Грэбяневіч