Справаздачны канцэрт харэаграфічных калектываў "Юнацтва" і "Альянс"
Сёння "Юнацтва" і "Альянс" - гэта калектыў людзей, захопленых любімай справай, якія займаюцца сучаснай, класічнай і народнай харэаграфіяй. Іх кіраўнікі - творчыя і таленавітыя людзі - Сяргей Васільевіч і Аляксей Сяргеявіч Лукашэвічы. І дадзены канцэрт з'яўляецца іх сумесным творчым праэктам. Высокае выканальніцкае майстэрства, арыгінальнасць пастаноўкі танцаў, яркасць касцюмаў не пакінулі гледачоў раўнадушнымі. Кожны нумар у выкананні артыстаў сустракаўся гучнымі апладысментамі. Неверагодныя харэаграфічныя пастаноўкі з элементамі акрабатыкі, разнастайнасць рэпертуара і натхняльная энергія танцораў робіць іх выступы незабыўнымі. Вялікая частка танцавальных нумароў гэтых калектываў заклікана адрадзіць і ўмацаваць беларускія традыцыі, харэаграфічнае мастацтва нашай краіны.
Гэты дзень пакінуў самыя яркія ўражанні і эмоцыі, як для выступаючых, так і для ўсіх прысутных на канцэрце.
Марына Шыла, Метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"
Сяргей Грэбяневіч, Фота